Беларусы з Санкт-Пецярбурга стварылі «Рыфмаваную гісторыю Вялікіх князёў Літоўскіх»

«Рыфмаваная гісторыя» выкладзена ў выглядзе комікса, дзе ўсе ўладары з часоў Міндаўга да часоў Станіслава Панятоўскага храналагічна распавядаюць пра гістарычныя падзеі ад свайго імя. Аўтары комікса лічаць, што такім чынам гісторыю Беларусі ўспрымаць і вывучаць прасцей.


photo_2022-11-18_12-50-07.jpg

Стварылі «Рыфмаваную гісторыю» беларусы з Санкт-Пецярбурга Зміцер і яго сяброўка Алена. Зміцер усё жыццё жыве ў Расіі і ў 2020 годзе пачаўся яго шлях да самасвядомасці: «Я захапляюся гісторыяй і нацыянальнай культурай, мне вельмі падабаецца думка ствараць, пашыраць беларускі светапогляд у наваколлі з дапамогай сучасных сродкаў — медыя ды сацсетак», — кажа аўтар.

photo_2022-11-18_12-50-08.jpg

Хлопец упэўнены, што ва ўмовах вялікай дыяспары кожны творчы чалавек мусіць зрабіць нешта для адзначэння беларускага «Я».

photo_2022-11-18_12-50-09.jpg

Гістарычную тэматыку для творчасці аўтары абралі не проста так: «Да таго ж мы кепска ведалі, што там былі за князі, акрамя Міндаўга ды Вітаўта з Ягайлам», — прызнаецца Зміцер. На яго думку, нам катастрафічна бракуе прывабных лёгкіх матэрыялаў, якія б папулярызавалі нашую гісторыю. Таму аўтары і стварылі вершаваны праект «Рыфмаваная гісторыя» ды аздобілі тэкст выявамі князёў.

photo_2022-11-18_12-50-10 (2).jpg

Праект аматарскі і забаўляльны, таму аўтары не прэтэндуюць на гістарычную дакладнасць.

photo_2022-11-18_12-50-10.jpg

photo_2022-11-18_12-50-11.jpg

photo_2022-11-18_12-50-12.jpg

photo_2022-11-18_12-50-13.jpg

photo_2022-11-18_12-50-15.jpg

photo_2022-11-18_12-50-16.jpg

Праект да канца можна паглядзець у Instagram Змітра.