У найбліжэйшы чацвер, 6 верасня, прадстаўніцтва Samsung Electronics у Беларусі правядзе прэзентацыю новага праекту “Смак беларускіх здымкаў”, які стане працягам леташняга праекту “Смак беларускай мовы”, рэалізаванага адным з аператараў вонкавай рэкламы ў Мінску – кампаніяй “Белзнешрэклама“.
У межах чарговай ініцыятывы Samsung журналісты і блогеры атрымаюць магчымасць стаць аўтарамі новых плакатаў, якія неўзабаве з’явяцца на вуліцах Мінска і дапамогуць справе папулярызацыі роднай мовы сярод сталічных жыхароў.
Зрабіць здымкі для сацыяльнага плаката можна будзе з дапамогай новых фотакамер Samsung NX у трох фотазонах:
• смак беларускай мовы (расліны);
• прыгажосць беларускай мовы (людзі);
• багацце беларускай мовы (жывёлы).
Цягам прэзентацыі праекту перад удзельнікамі выступяць Дзяніс Малчан, адзін з аўтараў праекту “Смак беларускай мовы” (ТАА “Белзнешрэклама”), кіраўнік студыі Znyata Сяргей Міхаленка, кіраўнік прадстаўніцтва Samsung у Рэспубліцы Беларусь Еон Су Чой.
За музычнае афармленне прэзентацыі «адказны» гурт Pawa.
Прэса, блогеры ды фатографы могуць акрэдытавацца па адрасе anna.s@rose.ru альбо па тэл. +375 29 765 68 26.