Паходжанне шляхты: сарматы, рымляне, баяры? Новы выпуск відэапраекта «Сармат» пра шляхецкую культуру

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Сармат», прысвечанага шляхецкай культуры ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы.


Sarmat

Ці праўда, што шляхта пайшла ад рымскіх патрыцыяў, якія прыплылі ў часы Нерона на Літву? Або — ад ваяўнічага племені сарматаў з Прычарнамор’я? Ці гэта — нашчадкі баяраў і вайсковай арыстакратыі, якія ад часоў Ягайлы атрымалі гербы і вольнасці на манер Заходняй Еўропы? Версіі пра «антычнае» паходжанне шляхты даўно лічацца міфам. Але ці можа быць у гэтым міфе зерне праўды?

Расказвае вядоўца праекта «Сармат», акцёр, рэжысёр, выкладчык гістарычнага фехтавання Васіль Калач.


 


Папярэднія выпускі гістрачынага серыяла «Сармат» глядзіце па спасылцы.

Глядзіце гістарычны цыкл «Сармат», дзяліцеся ўражаннямі ў каментарах пад відэа, дасылайце нам свае прапановы і ідэі для наступных выпускаў на электронную пошту thebudzma@gmail.com або ў тэлеграм-бот @BudzmaSuviaz_Bot.

Новыя серыі відэапраекта «Сармат» будуць выходзіць на нашым ютуб-канале штопятніцу. Падпісвайцеся на канал, каб не прапусціць.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.