• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.09.2016 | Афіша Грамадства

Шэсць публічных прамоў, каб зразумець сябе і свой час

Лекцыі цыкла “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні”адбудуцца з 20 па 24 верасня 2016 г у Корпус 8 (Машэрава,9)

2_anons-cykla

Зразумець сябе і свой час, разабрацца з выклікамі і спакусамі будучыні прапануюць Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”: у межах Тыдня беларускага мыслення яны ладзяць шэсць публічных лекцый, дзе глабальныя праблемы сучаснасці разглядаюцца на прыкладзе самых розных сфераў жыцця і дзейнасці чалавека  – ад музыкі да інтэлектуальных сістэмаў. Сярод лектараў – доктар тэхнічных навук, прафесар Уладзімір Галянкоў, філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч, філосаф і паэт Ігар Бабкоў, эколаг, каардынатар “Зялёнай сеткі” Яраслаў Бекіш, архітэктар Зміцер Задорын, мызыкі Аляксей Варсоба і Ірэна Катвіцкая.

Мысленне – гэта тое, што знаходзіць сябе на мяжы непамыснага. Яно вызначае нэрв нашага часу. Сёння гэты нэрв звязаны з шэрагам праблем, якія адкрываюцца ў абставінах, калі шматлікія ўпарадкаваныя раней рэчы перабудоўваюцца: стасункі паміж культурамі, сацыяльнымі структурамі, зносіны чалавека з асяроддзем і штучным інтэлектам, этычным і гуманітарным вымярэннем нашага ладу жыцця. Вырашэнне гэтых праблемаў патрабуе глабальнага мыслення, але не абстрактнага. У межах Тыдня беларускага мыслення Лятучы ўніверсітэт прадстаўляе шэраг публічных лекцый з агульнага цыкла “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні”, якія даюць спробу адказаў на глабальныя пытанні, зыходзячы з беларускага кантэкста.

20 верасня, Мінск, 19.00-21.00  Корпус 8, пр-т Машэрава, 9

Уладзімір Галянкоў, публічная лекцыя “Інтэлектуальныя сістэмы: праблемы і перспектывы”. Лектар разважае пра штучны інтэлект і месца чалавека ў свеце, дзе пануюць новыя тэхналогіі (анонс)

21 верасня, Мінск, 19.30-21.30 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9

Уладзімір Мацкевіч, публічная лекцыя “Людзі, машыны, жывёлы: сяброўства і спакуса”. Лектар разважае пра антрапалагічныя перспектывы часу і шукае адказы на пытанне: як нам захаваць чалавечае ў сабе? (анонс)

22 верасня, Мінск, 19.30-21.00 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9

Яраслаў Бекіш, публічная лекцыя “Не-уяўляючы Беларусь: тры “зялёныя” ўтопіі” Разважаем пра стасункі чалавека з навакольным асяроддзем, этыку будучыні і “зялёныя” утопіі, як змяняюцца ўяўленні пра чалавека? (анонс)

23 верасня, Мінск, 17.30-18.30 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9

Дзмітрый Задорын, публічная лекцыя “Цэнтральная плошча як парок сэрца ў целе Мінска” Праз асэнсаванне гісторыі цэнтральнай плошчы Мінска, невырашальных праблемаў, звязаных з яе перабудовай, лектар разважае пра магчымасці яе “выздараўлення”(анонс)

23 верасня, Мінск, 20.00-21.00 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9

Ірэна Катвіцкая і Аляксей Варсоба, дуэт “АГАТА”, лекцыя з элементамі майстар-класу “Беларусь праз музычную семантыку і сінтаксіс”. Разважанне пра мысленне ў музыцы і інструментарый музычнага выказвання:  музычны сінтаксіс і сэнсаўтваральныя адзінкі (анонс)

24 верасня, Мінск, 17.00-19.00 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9

Ігар Бабкоў, публічная лекцыя “Уладзімір Абушэнка: рэканструкцыя ідэі”. Разважанне пра Уладзіміра Абушэнку і ягоны час: рэканструкцыя кантэкста, жыццёвых і сацыльных дэкарацый, праектаў і схемаў думкі, мейсцаў і іх адсутнасці (анонс)

Удзел ва ўсіх лекцыях бясплатны, уваход вольны!

Найбольш актуальная інфармацыя пра мерапрыемствы Лятучага на Тыдні – на нашым сайце www.fly-uni.org

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску

У пятніцу, 2 чэрвеня, музей Якуба Коласа ладзіць Фэст дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды». Праграма: ...

valiancina_shauchenka
Асоба

Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Мікіта Мелказёраў жыве ў Варшаве, а ягоныя думкі па-ранейшаму — у беларускай стужцы навінаў. П’е эспрэса памерам...

valiancina_shauchenka
Краіна

Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку

Скульптуру сімвала старадаўняга мястэчка, Міхала Арханёла, усталявалі ў двары колішняга дамініканскага кляштара ля касцёла...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына

Дасяжныя для спампавання новыя стыкеры, створаныя мастачкай Вольгай Бабурынай, больш вядомай у творчым асяродку як Palunisа. ...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    Краіна
    Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку
    Культура
    Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
    Грамадства
    Стала вядома, як будзе выглядаць надмагільны помнік Змітраку Бядулю на Усходніх могілках
    Грамадства
    «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    Грамадства Музыка
    «Краіна Ценю (Прывітанне)». Гурт «Маці Ветру» выпусціў новы трэк
    Грамадства
    Незададзеныя пытанні з непрыемнымі адказамі
    Літаратура Асоба
    «Чырвоная ўтопія» Святланы Алексіевіч — энцыклапедыя гвалту, у якой не пастаўлена кропка
    Культура
    Дзесьці ля анлайн-вытокаў. Гайд па віртуальнай музейнай прасторы Беларусі
    Музыка Забавы
    Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    Культура
    Успамiнаць Менск тут будзе не балюча. У Вільні пакажуць мультымедыйную фотавыставу для тых і пра тых, хто не можа вярнуцца ў родны горад
    Культура Музыка
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя за 5 хвілін
    Тэстамент Гедыміна: памылка ці поспех вялікага князя? Адказваем у «Гісторыі за 5 хвілін»

Афіша

  • 01.06 — 02.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Ich heiße Frau Troffea»: спектакль-перформанс Сяргея Шабохіна ў Варшаве

  • 01.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 01.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 01.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 01.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 01.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 01.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 01.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип