Калі вам цікава пісаць тэксты, стасавацца з людзьмі, або марыце стаць журналістам — то вам у Школу сучаснай журналістыкі. Заняткі распачнуцца 30 лістапада і будуць праходзіць цягам пяці месяцаў.
У ШСЖ могуць навучацца людзі любога ўзросту. Яе ўжо скончылі блізу 500 чалавек, многія з якіх сталі сапраўднымі зоркамі беларускай журналістыкі! У гэтым годзе заняткі Школы разлічаны як на пачаткоўцаў, так і на практыкуючых журналістаў, фрылансераў, якія хочуць павысіць сваю кваліфікацыю.
На занятках вас чакае базавы і прасунуты курсы журналістыкі, ёсць магчымасць паглыбленага вывучэння асобных блокаў, творчая журналісцкая лабараторыя, спалучэнне анлайн / афлайн фарматаў, сустрэчы з вядомымі экспертамі не толькі з Беларусі, але і з іншых краін! Заняткі пачнуцца 30 лістапада і працягнуцца да 10 красавіка 2022 года, адбывацца яны будуць папярэдне па аўторках і нядзелях.
Заняткі будуць праходзіць у анлайн і афлайн (калі вы ў Гродне) фарматах. Падрабязней азнаёміцца з адукацыйнай праграмай і зарэгістравацца на ШСЖ можна тут.