Шоў Беларушчыны ў в. Касілавічы Дзяржынскага раёна і ў в. Віляцічы Барысаўскага раёна

27 лістапада ў в. Касілавічы Дзяржынскага раёна на базе Дома культуры адбылося Шоў Беларушчыны для жыхароў. Адметнасцю дадзенага мерапрыемства было тое, што на яго прыйшлі людзі ад 12 да 80 гадоў. Мерапрыемства прайшло ў цёплай утульнай атмасферы і было прадоўжана выступленнем артыстаў мастацкай самадзейнасці.

29 лістапада ў в. Віляцічы Барысаўскага раёна адбылося Шоў Беларушчыны для дзяцей, якія  наведваюць  Дом культуры. Мерапрыемства прайшло ва ўтульнай атмасферы і ўсім вельмі спадабалася. Па заканчэнні лепшыя атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.