8 лютага ў гімназіі №1 г. Барысава адбыліся “Шоу беларушчыны” для вучняў 6 “А”, 6 “Б” і 7 “А” класаў.
Адметнасцю праграм быў адмысловы блок пытанняў прысвечаны юбілярам гэтага года: Максіму Багдановічу, Кандрату Крапіве, Уладзіміру Мулявіну.
Найлепшыя ўдзельнікі віктарыны атрымалі каштоўныя падарункі ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”