“Шоў Беларушчыны” ў Вязані

8 чэрвеня ў в. Вязань Дзяржынскага раёна адбылася святочная адукацыйная праграма “Шоў Беларушчыны”, прысвечанае святу “Сёмуха”. Адметнасцю дадзенага мерапрыемства было тое, што на мерапрыемства прыйшлі людзі розных узроставых катэгорый, які з задавальненнем адказалі на ўсе пытанні віктарыны, якая суправаджалася выступам  мясцовага фальклорнага калектыва. Лепшыя атрымалі падарункі ад грамадскай кампаніі “Будзьма Беларусамі!”.

 

9 чэрвеня “Шоў Беларушчыны” адбылося ў г. Барысаве для дзяцей, якія наведваюць школьны лагер у гімназіі №1. Праграма праходзіла для 1-2 і 3-4 атрадаў. Адметнасцю віктарыны  былі дадатковыя пытанні прысвечаныя 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Лепшыя атрымалі падарункі ад грамадскай кампаніі “Будзьма Беларусамі!”.

Тэгі: