• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
08.10.2012 | У краіне Замежжа Адукацыя

Што прывязуць дадому замежныя студэнты-беларусы?

Студэнты, героі нашага матэрыяла, вучацца ў пяці заходніх краінах. Яны расказваюць, у якія гісторыі маглі трапіць адно за мяжой, што з цяжкасцю разумеюць ў грамадствах, дзе цяпер жывуць, і якія прымочкі прывезлі б дадому з-за мяжы.

Самаабслугоўванне: бутэр без шалёнай чаргі

Воля з Лёшам вучацца на будаўнічым факультэце ў Празе (České Vysoké Učení Technické). Дзяўчына вывучае эканоміку і мэнэджмэнт у будоўлі, хлопец — будучы інжынер-канструктар.

— Я была вельмі здзіўленая, што ў інтэрнаце нас з Лёшам пасялілі разам. Калі месцаў мала, могуць змясціць у адным пакоі нават незнаёмых хлопца і дзяўчыну! Душы і прыбіральні ў інтэрнаце не падзяляюцца на мужчынскія і жаночыя — кожны ідзе куды яму бліжэй. Адным словам, моладзь тут без комплексаў, — пасміхаецца Вольга.

Дзяўчына адзначае дакладнасць, з якой ходзяць аўтобусы, трамваі — ні на хвіліну не адхіляюцца ад раскладу. Аднак і самыя заліхвацкія кіроўцы ў Празе — кіроўцы грамадскага транспарту!

— Для іх ёсць асобныя палосы, а яны ўсё адно ўсіх абганяюць, не забываючыся пасігналіць дзёрзкім легкавікам, што наважваюцца цягацца з імі па хуткасці! За два гады я тройчы трапіла ў аўтобусную аварыю, прычым двойчы ехала з вялізнай валізкай, з якой і лётала па салоне, — прыгадвае Воля.

Паводле назіранняў дзяўчыны, чэхі падобныя да беларусаў, неканфліктныя, самі не навязваюцца, але калі папросіш дапамогі, не адмовяць. Выкладчыкі-чэхі маюць звычку адказваць на пытанні праз мэйл, а да саміх студэнтаў звяртаюцца “Паважаныя мае калегі”.

Вось і на Радзіму Воля прывезла б ветлівасці:

— Тут прынята вітацца і развітвацца з усімі. А калі мы ў Беларусі вітаемся ў крамах, гэтаму здзіўляюцца і рэдка адказваюць. Брат нават заўважыў, што гэта выглядае як здзек з прадаўцоў.

Яшчэ адна зручная рэч, якую беларусцы хацелася б захапіць дадому, — сістэма самаабслугоўвання ва ўніверсітэце: на кожным паверсе ёсць аўтаматы, у якіх без шалёнай чаргі можна набыць кавы, гарбаты, батончык ці бутэрброд.

 

Фастфуд і начныя аўтобусы

Дзіма працягнуў навучанне ў магістратуры ў Варшаве (Uczelnia Lazarskiego) пасля БНТУ.

 

Пажыўшы трохі ў польскай сталіцы, хлопец заўважае: стэрэатыпы, што народ тут дрэнны ці хітры, не пацвярджаюцца, а аднагрупнікі-палякі могуць даць спісаць, разам рыхтаваць матэрыялы, а перад экзаменамі нават выкладваюць шпоры ў інтэрнэце.

Іншая рэч, што польскія студэнты нікуды не спяшаюцца, вучыцца могуць гадамі і з перапынкамі.

Дзіма дзеліцца ўражаннямі ад Польшчы: цягнікі могуць спазняцца ці разбівацца, сістэма аховы здароўя складаная, а кантралёры грамадскага транспарту — гэта не беларускія бабулькі-дзядулькі, а “пацаны-мужыкі”, якія чапляюцца нават да замежнікаў, а яшчэ гопнікі-варшавякі буйнейшыя за беларускіх.

— Ёсць у Варшаве пара вельмі стромных раёнаў. У Беларусі такое хіба у 90-я было. Магчыма, адбіваецца культ футбольных фанатаў і хуліганаў сярод пацаноў, бо польскія хуліганы лічацца аднымі з самых агрэсіўных у Еўропе, — кажа Дзіма.

Што беларус узяў бы з сабой на Радзіму? Па-першае, такую карысную рэч, як інфармацыйныя экраны ў метро і аўтобусах, на якіх ідуць па чарзе 6-7 слайдаў з тэкставымі навінамі, што абнаўляюцца цягам дня. Па-другое, начныя аўтобусы:

— Вось ідуць студэнты ў клуб у Мінску, а пасля альбо таксоўку выклікаюць, альбо чакаюць, пакуль метро пачне хадзіць, тралейбусы… А тут можна з любога месца горада праз цэнтр даехаць уначы ў свой раён па кошце звычайнага аднаразовага квітка — вельмі зручна.

Дзіма звяртае ўвагу і на сістэму фастфуду:

— Можна не любіць тыя ж кебабы, але гэта распаўсюджаная па ўсім горадзе ежа. Прычым кебабы бываюць самых розных відаў. У Мінску ж 5 кіёскаў “Хутка-смачна” на горад пры параўнальных памерах дзвюх сталіц.

 

Індывідуальны расклад ва ўніверы

Ірына жыве ў Вене шосты год, адукацыю атрымлівае на двух факультэтах — псіхалогіі і паліталогіі (Universität Wien).

Дзяўчына згадвае: спачатку яе “забівала”, што офісы дзяржаўных, сацыяльных, студэнцкіх арганізацый працуюць толькі да 12-й, а банкі — да 15-й гадзіны. Лад жыцця, з яе назіранняў, адрозніваецца ад беларускага, а мясцовыя жыхары, хоць і прыязна ўсміхаюцца, але кожны сам сабе на розуме…

— Папрацаваў сваё — і бягом на пасядзелкі, людзі вядуць актыўнае сацыяльнае жыццё. У Беларусі больш вузкае кола, і пытанні абмяркоўваюцца надзённыя, гаспадарчыя.

Ірына кажа, што хоць сама ў такую гісторыю не трапляла, але ведае, што калі ў краме нешта з’ясі не даходзячы да касы, паліцыю не выклічуць. Такі крадзеж завецца Mundraub (Mund — рот, Raub — крадзеж, “крадзеж дзеля жывата”), і з прынцыпаў гуманізму ў паліцыю не звяртаюцца. Дзяўчына заўважае, што ў Вене непрыемна ўражвае вялікая колькасць бамжоў на вуліцах.

— І гэта ўлічваючы, што сацыяльна моцная Аўстрыя ўсім прапануе прытулкі. А людзі абіраюць вуліцу…

Калі параўноўваць арганізацыю заняткаў у нас і ў Вене, то плюс тамтэйшага ўніверсітэта — у магчымасці самастойна скласці сабе расклад. У межах амаль кожнага семінара можна даследаваць менавіта цікавыя табе пытанні — прафесары гэта вітаюць і падтрымліваюць.

— Будучым студэнтам раю да апошняга даказваць сваю рацыю адносна бюракратычных і датычных навучання пытанняў. Галоўнае пры гэтым быць ветлівым і настойліва аргументаваць. А пісаныя правілы — даволі адносная рэч, — кажа Ірына.

 

Студак на ўсе выпадкі жыцця

Максім на год вырваўся ў ЗША (Winona State University), выйграўшы грант праграмы абмену Global UGRAD. Апынуўся ва ўтульным гарадочку з насельніцтвам 30 тысяч чалавек.

 

— Мяне здзівіла стаўленне да працэсу навучання з боку студэнтаў. Ніхто не імкнецца схалявіць, усе прыйшлі вучыцца, пра спісванні і шпоры нават не думаюць. “Усе”, канечне, моцнае слова, але кантраст паміж такім стаўленнем і стаўленнем у РБ, дзе нікому на 4-м і 5-м курсах універ ужо не патрэбны, сапраўды яскравы, — адзначае Макс.

Беларусам хлопец дадаў бы амерыканскай камунікабельнасці, гнуткасці, “праактыўнасці” (калі не сядзіш і чакаеш чагосьці з неба, а сам ідзеш, бярэш сваё жыццё за грудкі і кіруеш ім).

Што б узяў з сабой?

— Трэба перавезці сістэму вышэйшай адукацыі, а беларускую дэмантаваць! — лічыць суразмоўца. Да прыкладу, на большай колькасці прадметаў у ЗША адсутнічае падзел на лекцыі і семінары — замест сядзення/сну на лекцыях мусіш сам усё прачытаць, а зносіны з прафесарам на занятках — для таго, каб вырашаць незразумелыя пытанні. Праводзіш ва ўніверсітэце менш часу, больш сядзіш у бібліятэцы. Такім чынам выхоўваецца культура самаадукацыі.

Максім дадае, што ў Беларусі трэба было б зрабіць, каб студэнцкі білет, білет чытача, праязны, пропуск у інтэрнат — усё было адной карткай, а яшчэ каб можна было закідваць туды грошы і плаціць за каву ў аўтаматах !..

— Калі казаць пра тэхнічныя прымочкі, то спадабалася, што па ўсім універы ўсталявана процьма прынтэраў. Трэба штосьці надрукаваць — звязаўся з апаратам па wi-fi проста са свайго ноўта — бах, і ўжо вылазяць лісты, — кажа студэнт.

 

Спорт ва ўніверсітэце

Аляксандра з верасня вучыцца ў Францыі (Université de Caen Basse-Normandie). Французскую культуру ведае добра, бо з дзяцінства штогод наведвала гэтую краіну.

 

А вось студэнты ўразілі:

— У тутэйшай моладзі ёсць звычка з вечара чацвярга і да панядзелка хадзіць па барах. Нават барамі не абмяжоўваюцца — ідуць у начныя клубы. Дыскатэкі, вялікая колькасць алкаголю палову тыдня — гэта здзіўляе, — кажа Аляксандра.

У беларускую культуру яна ўнесла б ветлівасці — “не амерыканскія ўсмешкі мінакоў, а павагу да чалавека, індывідуальную порцыю ўвагі”.  Але ў сучасных французаў беларуска заўважыла і хібу:

— Яны вельмі свабодныя, але і пра многія інтымныя рэчы размаўляюць занадта адкрыта. Часам гэта мяжуе з вульгарнасцю. У Беларусі не прынята размаўляць пра асабістае, дзяліцца дэталямі свайго жыцця з малазнаёмымі людзьмі. У іх жа проста няма межаў… Таму ім дадала б беларускай стрыманасці, пачуцця такту ў некаторых выпадках.

Дзяўчына лічыць, што ў французаў варта было б пераняць арганізацыю заняткаў спортам ва ўніверсітэце — плаціш трыццаць еўра і маеш права цэлы год займацца двума відамі на выбар. А выбар насамрэч вялікі: ад камандных відаў спорту, басейна і трэнажорнай залы да гольфу і фехтавання.

 

Аліна Таранік, фота – аўтара і з асабістых архіваў суразмоўцаў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

ГУБАЗіК затрымаў 70-гадовага гомельскага барда Аляксея Ільінчыка

Як паведамляюць праваабаронцы, па звестках праўладных тэлеграм-каналаў, пенсіянера затрымалі з-за «„творчай“ дзейнасці...

valiancina_shauchenka
Культура

Парк Жылічы хочуць пераўтварыць у парк Булгакаў

Праект вынесены на грамадскае абмеркаванне, піша «Зялёны партал». Парк у Жылічах Міністэрства прыродных...

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Ірына Шушкевіч: «Станіслаў прасіў, каб на магіле паставілі крыж…»

Жонка першага кіраўніка незалежнай Беларусі распавяла «Народнай Волі», якімі для яе былі тры з паловай месяцы без...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Абрад «Страла» ў Валасовічах. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»

Паглядзіце, як праходзіў абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы». Абрад праходзіў на Ушэсце ў вёсцы Валосавічы...

Апошнія навіны

    Грамадства
    ГУБАЗіК затрымаў 70-гадовага гомельскага барда Аляксея Ільінчыка
    Культура
    Парк Жылічы хочуць пераўтварыць у парк Булгакаў
    Грамадства Асоба
    Ірына Шушкевіч: «Станіслаў прасіў, каб на магіле паставілі крыж…»
    Культура Грамадства
    Абрад «Страла» ў Валасовічах. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства
    Амбасадарка Швецыі Крысціна Юханэсан: «Успаміны пра Беларусь, якую я за гэты час шчыра палюбіла, будуць саграваць мяне дома...»
    Літаратура
    «Мастацкая літаратура» выпусціла аднатомнік з п’есамі і апавяданнямі Аляксея Дударава
    Грамадства
    Ганна Шаркунова: Мы павінны быць дома, нам вельмі шмат чаго трэба зрабіць!
    Грамадства Адукацыя
    Першы званок: шлях да ведаў ці нервовых зрываў?
    Літаратура Асоба
    «За працу я атрымала 100 долараў». Гэту мінчанку называлі літаратурным вундэркіндам, у яе была прэзідэнцкая стыпендыя, і яна жыла ў камуне хіпі. Вось што з дзяўчынай зараз
    Культура Грамадства Літаратура
    Міленіялы: раслі без глебы і ператварыліся ў перакаці-поле
    Адукацыя Беларусы свету
    У Польшчы вучыцца 11 тысяч беларускіх студэнтаў
    Грамадства
    Беларусь не хоча, каб яе грамадзяне скардзіліся ў ААН наконт парушэнняў правоў чалавека 
    Грамадства Беларуская мова
    Чалавек перайшоў на беларускую? Адкаркоўваем шампанскае!
    Грамадства
    Зняволенаму журналісту Анджэю Пачобуту выставілі новае крымінальнае абвінавачанне
    Грамадства
    У Гродне ўратуюць ад разбурэння найстарэйшую капліцу на Вайсковых могілках. Што для гэтага патрэбна

Афіша

  • 18.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя фотакнігі «Плошча перамен» Яўгена Ацецкага ў Варшаве

  • 18.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 18.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 18.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 18.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 18.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 18.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як аддавалі Беласток
    • Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
    • 50 гадоў ад забойства лідара руху нацыянальнага адраджэння
    • У Літве знайшліся тэксты, якія маглі належаць Кастусю Каліноўскаму
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM