Што выдаліла цэнзура і куды знікла другая рэдакцыя паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка»?

У новым выпуску Андрэй Хадановіч без цэнзуры распавядае пра нашага класіка і ягоную паэму «Сымон-музыка».


Jakub Kolas

Чаму ў помніка Сымону-музыку ў пальцах няма смыка? Што сталася з другой з трох рэдакцый паэмы? Гісторыя стварэння твора і прычым тут Валадарка і эпас «Калевала»? Чаму паэму можна лічыць духоўнай аўтабіяграфіяй Коласа? Як у паэта ў разлуцы з радзімай сфармаваўся сістэмны беларускі патрыятызм? Што ў творы Коласа пацярпела ад цэнзарскіх нажніц? Як да 100-годдзя першага выдання паэмы паўставала кніга «Сымон-музыка. Без цэнзуры»? Два фіналы твора: якая версія стала найбольш актуальнай з цягам часу? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў новым выпуску размоваў пра беларускую і сусветную літаратуру ад Андрэя Хадановіча.