“Штомесяц 13-га па-беларуску”: Карчма-Party

05.03.2012 Афіша

“Штомесяц 13-га па-беларуску” і прома-група ВЮ прадстаўляюць КАРЧМА-PARTY

13 сакавіка 2012 (аўторак)

Клуб “Салтайм” (пр. Незалежнасці, 131/1)

19.00

Дуэт «ПаЦі» Цімафей Авілін і Павал Селівончык (акустыка)

Alta Mente (фольк-рок)

На Узлёт! (блюз-рок)

 

А таксама:

Ірына Клімковіч (знаўца міфалогіі беларусаў)

Віктар Лупасін (паэт)

Супольны праект Вольгі Акуліч (аўтар ідэі “Штомесяц 13-га па-беларуску” пры падтрымцы “Будзьма беларусамі!”) і прома-групы ВЮ стварае ўнікальную атмасферу карчмы, яднаючы нацыянальныя традыцыі і сучаснасць. Нашыя продкі ўспрымалі карчму як містычнае месца: беларуская міфалогія захавала пра яе шматлікія легенды і паданні. Маладыя калектывы ў межах канцэрту КАРЧМА-PARTY прадставяць музыку, якая пераасэнсоўвае традыцыйнасць у культурным кантэксце 21 стагоддзя.

Замова квіткоў

+375 29 640 09 38 (velcom),

+375 25 622 95 03 (life:),

+375 29 560 77 93 (МТС)

 

Кошт 20 тыс. папярэдне, 25 тыс. у дзень канцэрта.