Музыкі Бі-2 — пра тое, як 2020 год звязаны са свабодай.
— Калі ў 2020 годзе на другі дзень пратэстаў мы ўбачылі, што сілавікі фігачаць народ, мы адразу знялі відэа ўсім гуртом, — распавёў Шура Бі-2 (Аляксандр Уман) на Malanka Action (тэкст паводле відэа запісала «Салідарнасць»). — Мы сказалі: Я, Лёва Бі-2, нарадзіўся ў Мінску, я, Шура Бі-2, нарадзіўся ў Бабруйску, мы звяртаемся да сілавікоў: хлопцы, што вы робіце?
Шура Бі-2
А ў нас праз два тыдні мусіў быць канцэрт на стадыёне «Дынама» ў Мінску. І нам, вядома, маментальна ўсё забаранілі.
— У нейкі момант пасля пратэстаў 2020 года прыязджаць у Беларусь мне стала проста небяспечна, — распавёў Лёва Бі-2 (Ягор Бортнік). — Палітыка як такая мне наогул у прынцыпе не цікавая.
У мяне антываенная пазіцыя, а казаць пра Лукашэнку і пра Пуціна як пра палітычных дзеячаў не варта, бо ні ў Расіі, ні ў Беларусі палітыкі няма.
Гэта проста палацавая валтузня, якая не прадугледжвае палітычных асоб. Тамака ідзе як правіла зваротная селекцыя. Яе вынік можна паказаць наглядна: вось Лукашэнка і Пуцін, якія ідуць проста да знішчэння дзяржавы, да разбурэння.
Лёва Бі-2
Для мяне свабода — гэта мець магчымасць самому выбіраць сваю адказнасць, самому вырашаць, якую адказнасць браць на сябе. Жыць без адказнасці немагчыма, на мой погляд.