З 13 па 15 траўня 2010 года ў рамках Дзён культуры Швецыі адбудуцца традыцыйныя літаратурныя чытанні ў Мінску, Салігорску і Пінску з удзелам беларускіх і шведскіх літаратараў.
Праграма мерапрыемстваў:
13 траўня, 18.00 – Літаратурна-музычная вечарына, Мінск, “Тэатр-студыя імя Е. Міровіча” (пр-т Незалежнасці, 81)
14 траўня, 18.00 – Салігорск, Раённая дзіцячая бібліятэка (вул. Казлова, 26)
15 траўня, 16.00 – Пінск, Палескі дзяржаўны універсітэт (вул. Кірава, 24)
Удзельнічаюць Агнета Плеель (Швецыя), Мацей Зарэмба (Швецыя), Азар Махлуян (Швецыя), Дзмітры Плакс (Швецыя), Яніна Арлоў (Швецыя), Барыс Пятровіч (Беларусь), Валянцін Акудовіч (Беларусь), Андрэй Хадановіч (Беларусь), Марыйка Мартысевіч (Беларусь), Віталь Рыжкоў (Беларусь), АнкаУпала (Беларусь).
У праграме – чытанне аўтарамі ўрыўкаў з уласных твораў.
Вядучы імпрэзы – Андрэй Хадановіч. Музычнае суправаджэнне – Сяргей Пукст.
Пераклад шведскіх твораў на беларускую мову чытае Алена Іваннікава (Беларускі дзяржаўны тэатр імя Янкі Купалы).