• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.06.2022 | Мастацтва Беларусы свету

Сланечнік паварочваецца за сонцам. Фотавыстава ў мета-сусвеце

Ці чулі вы пра анлайн-выставу SUNFLOWER («Сланечнік») ад Экадома, якая прайшла ў незвычайным фармаце — у мета-сусвеце? На фоне вайны ва Украіне яна спалучыла ў сабе экалагічны і антываенны пасылы.


Папулярнасць метапрасторы для правядзення выстаў узрасла апошнім часам у звязку з наступствамі пандэміі. Аднак у беларускім кантэксце важнасць віртуальнай прасторы яшчэ і наўпрост звязана з пытаннямі бяспекі і раскінутасцю беларусаў па свеце. Наведвальнікі SUNFLOWER маюць магчымасць стварыць уласнага аватара і пашпацыраваць па трох залах выставы, што сімвалізуюць узаемасувязь негатыўных бакоў атамнай мінуўшчыны ды мінусаў ядравай энергетыкі, роздумы мастакоў і мастачак аб энергіі і сіле ў цяперашнім, а таксама шлях да бяз’ядравай будучыні з альтэрнатыўнымі крыніцамі энергіі, на карысць якой працуюць экаактывісты. З усімі творамі можна паўзаемадзейнічаць і нават пакінуць свой унёсак у экспазіцыю. Экадом пагутарыў з куратаркай Ксеніяй Тырсікавай пра працэс стварэння выставы, яе актуальнасць і адукатарскую ролю.

Назву выставе падараваў сланечнік — кветка, што паварочваецца ўслед сонцу, бы назапашвае яго энергію як натуральная батарэйка, а яшчэ з’яўляецца лёгкапазнавальнай адсылкай да Украіны. Як прыйшла ідэя абраць менавіта такі просты і эфектны сімвал для выставы?

— Гэта складаны працэс, які амаль немагчыма растлумачыць: ён дзесьці на сутыку свядомасці і падсвядомасці. Нешта трошкі праслізнула ўва сне, а потым вельмі нават выразна прадублявалася ў рэальнасці. Знакі, сімвалы, кнігі, артыкулы, размовы — усё наводзіць на думку. Але ў выніку атрымалася даволі відавочна, як мне падаецца (усміхаецца). І гэта забаўна: шлях доўгі, а вобраз атрымаўся просты.

У выставе бяруць удзел два дзясяткі беларускіх мастакоў і мастачак з творамі ў розных медыя: ад жывапісу і фатаграфіі да відэа і 3D — аб’ёмныя ветракі для выставы таксама зрабіў мастак. Усе два дзясяткі аўтараў — з Беларусі, хоць вы і не абмяжоўвалі ўдзельнікаў па нацыянальнай прыкмеце. Распавядзі, калі ласка, пра працэс адбору твораў на выставу і іх пераносу ў метасусвет.

— Мы з Экадомам абвясцілі open call, і творы пацяклі ракой. Нічога складанага: мне дасылалі іх на пошту, я каталагізавала ўсё і запаўняла творамі ў прасторы, сістэматызуючы іх паводле тэм і фарматаў.

Ці можна сказаць, што выставы ў метасусвеце з’яўляюцца адзіным спосабам для крытычнага куратарскага выказвання ў Беларусі на бягучы момант?

— Напэўна, усё-такі не: можна яшчэ фільм зняць, напрыклад, і паказаць яго дзе заўгодна. Усё ж ёсць шляхі прывесці чалавека ў вопыт незалежна ад яго месцазнаходжання. Але гэты фармат, напэўна, уцягвае найбольш — дзякуй за яго сучасным тэхналогіям. У ідэале, пры дапамозе VR-акуляраў (дарэчы нашу выставу ў іх таксама можна паглядзець) магчыма ў адной прасторы сустрэцца на такой імпрэзе са сваімі сябрамі з Тбілісі, Вільнюса, Нью-Ёрка і Мінска. І разам атрымаць вопыт.

Як наведвальнікі выставы могуць прыняць у ёй удзел? — Можна прайсці па спасылцы і ўсё як мае прачытаць і прасякнуцца — раз. Два: можна «пасадзіць» свой сланечнік. Для гэтага трэба актываваць ужо існы і прадубляваць яго. Можна пакінуць стыкер з адказам на пытанне «а якая энергія самая важная для цябе?». Для гэтага на панэлі знізу экрана ствары стыкер і напішы на ім свой адказ. Мы такім чынам збіраем фідбэк, выяўляем пачуцці гледачоў.

З якімі асаблівасцямі правядзення куратарскай экскурсіі, падтрымкі парадку на выставе ў анлайн-прасторы ты сутыкнулася?

— Гэта забаўна: паколькі прастора адкрыта да рэдагавання, каб усе маглі працаваць са сланечнікамі і пакідаць адказы ў выглядзе стыкераў, то, як вынік, часам гледачы могуць уцягнуць які аб’ект экспазіцыі ў іншы бок, бо выпадкова заціснулі не тую кнопку або не зарыентаваліся да канца. Нядаўна нехта дадаў ката (смяецца). Я прыбіраю толькі асноўны непарадак, звязаны з паўнавартасным прадстаўленнем твораў. Кот няхай блукае, сланечнікі ўжо таксама паўсюль (усміхаецца).

Асноўная складанасць у такіх анлайн-прасторах не дадатковыя аб’екты, а нестабільны інтэрнэт. А яшчэ, часам людзі выпадкова заходзяць з некалькіх браўзераў, напрыклад. Таксама даволі смешна атрымліваецца: яны проста памнажаюць такім чынам свае аватары і па залі можа блукаць некалькі клонаў аднаго чалавека.

Наведвальнікі выставы ўжо паспелі стварыць пасярод залы сланечнікавае поле, а таксама падзяліцца, што галоўнай крыніцай энергіі для іх з’яўляюцца людзі, надзея, дзікая прырода ды прыўкраснасць агромністага сусвету. Дадаць стыкеры са сваімі варыянтамі, а таксама парэфлексаваць над небяспекай ядравай энергіі і яе бяспечнымі альтэрнатывамі можна па спасылцы. Таксама арганізатары запісалі відэатур па выставе: там вы можаце пабачыць, як выглядае метапрастора, паслухаць асноўные тэзісы куратарскага тэкста і пабачыць некалькі прац мастакоў.

Паводле прэс-рэліза

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

«Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўвахода ва ўнівесітэт

А восьмай гадзіне раніцы 27 чэрвеня да парога будынка, дзе месціцца Еўрапескі Гуманітарны Універсітэт прыйшла маладая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Купальская ноч у гармоніі з прыродай: як не сесці ў лужыну падчас скокаў праз вогнішча

На календары — макаўка лета. Традыцыйна ў перыяд сонцастаяння і самых кароткіх начэй беларусы пакідаюць гарады...

valiancina_shauchenka
Замежжа Музыка Літаратура

Украінскі музыка і публіцыст Сяргей Жадан атрымаў прэмію міра нямецкіх кнігавыдаўцоў

Музыка і публіцыст дзякуе нямецкім кнігавыдаўцам і кнігараспаўсюднікам за прэмію міра і зазначае, што для ўкраінскай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ад мінскага ваяводы Адама Хмары да нашчадкаў сям’і Высоцкіх

Менавіта так адным сказам можна акрэсліць тэматыку навукова-практычнай канферэнцыі, якая 22 чэрвеня адбылася ў аграсядзібе...

Апошнія навіны

    Грамадства Адукацыя
    «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўвахода ва ўнівесітэт
    Грамадства
    Купальская ноч у гармоніі з прыродай: як не сесці ў лужыну падчас скокаў праз вогнішча
    Замежжа Музыка Літаратура
    Украінскі музыка і публіцыст Сяргей Жадан атрымаў прэмію міра нямецкіх кнігавыдаўцоў
    Грамадства
    Ад мінскага ваяводы Адама Хмары да нашчадкаў сям’і Высоцкіх
    Культура Каляндар
    Каляндар з 27 чэрвеня па 3 ліпеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Літаратура Беларуская мова
    Палітзняволены журналіст Андрэй Скурко даслаў у лісце новы верш
    Грамадства
    У Гродне ў закінутым басейне адкрылі выставу маладзёжнага мастацтва
    Культура Грамадства Мастацтва
    «Хацелася б працягнуць сваю лінію»: Брэсцкая «Прастора КХ» запусціла лічбавую галерэю сучаснага беларускага мастацтва
    Культура Грамадства Гісторыя
    Як адзначалі Купалле ў музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцы
    Грамадства Гісторыя Літаратура Асоба
    Янка Купала — паэт № 1 у гісторыі Беларусі. Пра герояў беларускай гісторыі распавядае Андрэй Унучак
    Грамадства Гісторыя
    З гісторыі сусветнай картаграфіі. Як замежнікі Расію бачылі
    Грамадства
    Памерла выкладчыца і грамадская дзяячка Аляўціна Вячорка
    Грамадства
    Краіна «Не». Культура табу і табу ў культуры
    Грамадства Замежжа
    «Ноч паэзіі», уручэнне прэміі імя Багушэвіча, дыскусіі і канцэрты. Як прайшоў фестываль Pradmova ў Вільні
    Гісторыя
    Мінск геральдычны і сімвалічны. Як за часамі Расійскай імперыі знішчаліся старадаўнія сімвалы горада

Афіша

  • 28.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Новы фільм арт-праекта «Revolution» у Варшаве

  • 28.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 28.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 28.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 28.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 28.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 28.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 28.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Relikt выдаў альбом-падарожжа ў залатыя часы беларускага рока (аўдыё). Прэм’ера на «Будзьме»
    • Мая складаная беларуская праблема. Эсэ Ганны Янкуты
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM