Спіс забароненых работ для жанчын у Беларусі скарацілі ў два разы

Раней забароненых пазіцый было 181, а цяпер стала 88, паведамляе Pravo.by. Паводле гэтага рашэння, скарачэнне спісу дазволіць пашырыць магчымасці жанчын у выбары прафесіі і ўладкаванні на працу.


pxY1FTZFZZMG4kVBbk0zBw.jpg

Згодна пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 6 чэрвеня 2022 г. № 35, цяпер жанчыны дапушчаны да ліцейнай працы, прафесій у сферы вытворчасці цэлюлозы, паперы, кардону і вырабаў з іх. Дазволілі жанчынам працаваць і кіроўцамі міжгародніх пасажырскіх аўтобусаў і грузавікоў.

Жанчынам яшчэ забаронена ўладковаўцца на горныя і горнакапітальныя працы, зварачныя працы ў ёмістых збудаваннях, пажарніка і на працы па пад'ёму і перамяшчэнню цяжкіх грузаў уручную.