
Ужо 12-ты год запар слушны беларускі партал «Тузін Гітоў» падводзіць вынікі музычнага году. Апошнія некалькі год вынікі абвяшчаюцца на вялікім канцэрце ў магічны дзень – 12.12. Менавіта гэты дзень лічыцца сымбалічным днём народзінаў нашага парталу.
Узнагароды ўручаюцца ў дзьвюх галоўных намінацыях – «Адкрыццё году» і «Героі году» – найлепшы беларускі гурт у 2014-м. Прэтэндэнтаў у кожнай – больш за дзесятак. Частка зь іх выступіць у вялікім канцэрце з гэтай нагоды, які сёлета пройдзе ў клюбе «Піраты».
Пакуль рэдакцыя складае шорт-ліст прэміі, ёсць магчымасьць набыць квіток на гэтую падзею па стартавым кошце – 70 000 рублёў (без уліку камісіі апэратара, толькі на танцпляц). Роўна за месяц да пачатку імпрэзы будзе агучаны сьпіс прэтэндэнтаў, тады кошт квіткоў уздымецца.
Увага! Колькасьць квіткоў па стартавым кошце абмежаваная.
Відэа з апошніх цырымоній:
2012 год