Стары Магілёў на паверхні (фота)

Падчас работ па пракладцы камунікацый па вуліцы Ленінскай каля Палаца шлюбаў ў літаральным сэнсе пабачылі святло падмуркі і сцены будынкаў 17-19 стст. нашага горада.
Сярод рэшткаў мураваных і драўляных пабудоў ёсць шмат керамікі. У сценах тагачасных гарадскіх будынкаў можна пабачыць нішы, а таксама зводы скляпенняў, выкладзеных цэглай-пальчаткай.
На жаль, правядзенне згаданых работ будзе працягвацца, што прывядзе да знішчэння часткі выяўленай забудовы старога Магілёва.

глядзець усе фотаздымкі

Тэгі: