Сустрэча з арганізатарамі конкурсу “Заспявай” – 20 верасня

0001

З нагоды старту новага сезону конкурса арганізатары ладзяць сустрэчу-прэзентацыю. Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя ва ўдзеле, а таксама аматары беларускай сучаснай музыкі і паэзіі. На сустрэчы можна будзе пазнаёміцца і задаць турбуючыя пытанні арганізатарам ды стваральнікам “Заспявай” і фонду “Вяртанне”, пачуць вершы паэта і ўладальніка прэміі “Дэбют” Міхаіла Бараноўскага, ужывую паслухаць песні пераможцаў мінулага года конкурсу – гурт “Хеліос” – ды даведацца, як конкурс паўплываў на іх творчае жыццё. Напрыканцы, адбудзецца прэзентацыя іх новага кліпа – прыз за перамогу ў конкурсе!

Калі: 20/09, а 19 гадзіне

Дзе: Арт-сядзіба (Машэрава,18)

Конкурс маладых выканаўцаў “Заспявай” праводзіцца з 2014 года. Яго пераможцамі ў розныя гады станавіліся гурт Naviband, Віталь Варанко, Leibonik, Pauline, а ў журы ўваходзілі Лявон Вольскі, Валерый Дайнека, Ігар Варашкевіч, Андрэй Хадановіч, Алег Хаменка, Максім Жбанкоў, Таццяна Заміроўская і іншыя.

Больш пра конкурс на tuzinfm.by.

і на старонках у сац. сетках Вконтакте і Facebook.

Паводле арганізатараў