Сустрэча з пісьменнікам Васілём Якавенкам 17 сакавіка

05.03.2009 Культура

Сустрэча з пісьменнікам, аўтарам трылогіі “Пакутны век” Васілём Якавенкам адбудзецца на сядзібе Таварыства беларускай мовы (вул. Румянцава, 13) 17 сакавіка.

Пісьменнік распавядзе пра падрыхтоўку другога выдання трылогіі і прэзентуе сваю новую кнігу “Нячывелле”.

У сустрэчы возьмуць удзел крытык Аляксей Рагуля, мастак Алесь Цыркуноў, паэт Генадзь Бураўкін.

Пачатак а 18.00. Уваход вольны.

Імпрэза пройдзе ў межах кампаніі “Будзьма!”.

Фота  svaboda.org

Тэгі: