• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.11.2018 | Навіны "Будзьма!"

Сустрэчы, што саграюць…

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і грамадскае аб’яднанне “Саюз беларускіх пісьменнікаў” ужо не першы год ладзіць творчыя сустрэчы з неардынарнымі, таленавітымі асобамі.
Халоднымі лістападаўскімі днямі такія творчыя сустрэчы былі па-асабліваму цёплымі і ўтульнымі.
22 лістапада ў мінскай сярэдняй школе № 170 адбылася інтэрактыўная гульня-спектакль. Да вучняў пачатковай школы прыйшоў актор, рэжысёр, пісьменнік Васіль Дранько-Майсюк. Гучалі вершы Якуба Коласа і проза Янкі Маўра, неверагодныя гісторыі ствараліся тут жа самімі школьнікамі. Цікавая сустрэча і нечаканыя заданні-пытанні ад госця аб’ядналі вучняў розных класаў – адказвалі і дзейнічалі яны як адна каманда.

 

23 лістапада ў школе №3 г. Бяроза адбылася творчая сустрэча з пісьменніцай Валянцінай Осіпавай і мастаком Сяргеем Казаком. Марыя Стэфанава, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, якая дарэчы з юнацтва захапляецца паэзіяй і сама таксама піша вершы, часта запрашае да сябе ў школу паэтаў і пісьменнікаў.

На гэты раз настаўніца вырашыла пазнаёміць вучняў 9-га класа з паэтычнымі і жывапіснымі творамі землякоў. Валянціна Осіпава не першы раз выступае перад школьнікамі, яны заўсёды з вялікай цікавасцю ўспрыймаюць яе вершы. На гэты раз паэтка зачытала не толькі свае творы, але і нагадала аўдыторыі пра жыццёвы і творчы шлях вядомага берасцейскага паэта Алеся Каско, які год таму пайшоў ў лепшы свет. У памяць аб безкампрамісным паэце Валянціна Осіпава зачытала нізку яго вершаў, якія слухачы ўспрынялі з вялікай увагай. Спадарыня Валянціна традыцыйна правяла сярод вучняў гістарычную віктарыну і расказала пра дзейнасць Саюза беларускіх пісьменнікаў і грамадскую культурніцкую кампанію “Будзьма беларусамі!”.

А вось Сяргей Казак, які сам родам з вёскі Равяцічы Бярозаўскага раёна, упершыню знаёміў школьнікаў са сваёй творчасцю.

Творчая сустрэча прайшла ў цёплай эмацыйнай атмасферы. Дзеці дыскутавалі, задавалі цікавыя пытанні, дзяліліся думкамі і ўражаннямі. Многія з іх за актыўны ўдзел у размове былі ўзнагароджаны сувенірамі і памятнымі паштоўкамі “Не маўчы па-беларуску”, а школьная бібліятэка, дзякуючы кампаніі “Будзьма беларусамі!”, папоўнілася новымі экзэмплярамі сучасных беларускіх часопісаў.

 

 

Гэтым жа днём, 23 лістапада ў бібліятэцы № 2 Мінска адбылася сустрэча з музыкам Ярашам Малішэўскім і пісьменніцай Аксанай Спрынчан, прысвечаная Году малой радзімы. Паслухаць творчую сям’ю бібліятэкары запрасілі васьмікласнікаў. Яны былі такія ўважлівыя, цікаўныя і файныя, што спадарыня Аксана лунала не толькі ўзгадваючы свой родны Лунінец, але і ўзгадваючы свой восьмы клас у мінскай школе.

Спадар Яраш сваёй музыкай і спевамі натхняў на такія гучныя воплескі, што было цяжка паверыць, што на іх здольныя вучні аднаго класа. Безліч пытанняў з аднаго і другога боку, стылёвыя прызы ад ГКК “Будзьма беларусамі!” і цудоўны настрой у Год малой радзімы (хоць малой Радзімы не бывае) быў забяспечаны.

 

 

 

А 24 лістапада музыка Таццяна Матафонава-Грыневіч і паэт Міхась Скобла выступілі ў мінскай сярэдняй школе № 60. Пазнаёміўшы вучняў са сваімі вершамі, паэт звярнуў увагу, што проста пад вокнамі школы ўсталяваны помнік літары “Ў” і прапанаваў назваць самыя запамінальныя помнікі гістарычным асобам ці падзеям, што адбыліся ў Беларусі. Вучнёўскія адказы пасыпаліся як гарох з мяшка: помнікі Янку Купалу і Якубу Коласу, помнік Вандроўнаму Колу ў Траецкім прадмесці і помнік Пачатку ўсіх дарог на Кастрычніцкай плошчы, помнік зубру каля дарогі М1 і помнік буслам на Плошчы Незалежнасці… “А ведаеце, які помнік можна назваць самым арыгінальным? – працягваў весці рэй М. Скобла. – Той помнік я пабачыў у Полацку летась, калі адзначалася 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. На помніку ў вялікім металічным лісце выразана слова СКАРЫНА, і сонца, праходзячы праз літары-адтуліны, выпісвае прозвішча беларускага асветніка промнямі на сцяне! І месца для таго помніка выбрана невыпадкова – гэта сядзіба пісьменніка Алеся Аркуша, а гадоў 400 таму там знаходзіўся бернардынскі кляштар, дзе юны Францішак хадзіў у школу”…

Спадарыня Таццяна парадавала ўсіх песнямі на вершы класікаў айчыннай літаратуры, завяршыўшы свой выступ “Курай-шчабятурай”, якую падпявалі ўсёй залай.

 

 

 

 

У нядзелю, 25 лістапада адбылося адразу 2 імпрэзы.

У этнакраме “Цудоўня” ў Гародні прайшла ўжо трэцяя па ліку “Адкрытая дыскусія”. Гэтам разам тэмай дыскусіі, мадэратарам якой з’яўляецца Мікалай Плавінскі, стала абмеркаванне ролі паўстання 1863–1864 гадоў у гісторыі Беларусі.

Ахапіць гэтыя меркаванні і даць ім прафесійную ацэнку і паспрабавалі гісторык-архівіст, кандыдат гістарычных навук Зміцер Матвейчык і даследчык жыцця і дзейнасці Кастуся Каліноўскага Васіль Герасімчык.

У працэсе больш як дзвюхгадзіннай гутаркі і гісторыкі і наведвальнікі “Адкрытай дыскусіі” абмеркавалі шматлікія пытанні, звязаныя з прычынамі паўстання, яго ходам і наступствамі. Шмат увагі было нададзена ролі ў паўстанні Кастуся Каліноўскага і яго вобразу ў гістарычнай свядомасці Беларусі.

 

 

 

 

 

 

 

А ў Бараўлдянах тым часам у цэнтры сямейнага вольнага часу адбылася музычна-паэтычная прэзентацыя ўнікальнай кнігі “Бліскавіцы: анталогія жаночай паэзіі міжваеннага перыяду” з удзелам укладальнікаў кнігі і музычнага гурта “Балцкі Субстрат”. Пра гэту падзею можна пачытаць тут.

P.S. Калі Вы жадаеце зладзіць цікавую сустрэчу з ГКК “Будзьма беларусамі!” і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” у сваёй мясцовасці, пішыце на скрыню: [email protected] – будзем рады новым сябрам!

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип