Сустрэчы з паэткай Верай Буланда пройдуць у Мінску

У перадапошні травеньскі тыдзень паэтка Вера Буланда правядзе 2 сустрэчы з мінскімі школьнікамі.

22 траўня а 13 00 у сш № 212 г. Мінска (вул. Лабанка, 95) адбудзецца выступ паэткі Веры Буланды перад вучнямі 10  класаў. 

На наступны дзень, 23 траўня, запланаваны наступныя выступы спадарыні Веры Буланды ў мінскіх школах:

Першы выступ адбудзецца аб 11 00 перад вучнямі 10 класаў сш № 212 г. Мінска (вул. Лабанка, 95),  а 13 00 паэтку чакаюць у сш №199 г. Мінска (вул. Пімена Панчанкі, 32). Выступ будзе адбывацца ў школьным музеі Пімена Панчанкі. На сустрэчу прыйдуць вучні 8, 9 і 10 класаў школы.

Сустрэчы праходзяць у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: