Святар Слуцкай епархіі перамог у міжнародных музычных конкурсах

Іерэй Дзімітрый Новікаў, настаяцель прыхода храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Салігорска, кіраўнік аддзела па фізічнай культуры і спорце Слуцкай епархіі, завочна прыняў удзел у некалькіх міжнародных конкурсах кампазітараў і перамог, піша «Народная Воля».


134.jpg
Іерэй Дзімітрый Новікаў, настаяцель прыхода храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Салігорска. Фота з адкрытых крыніц.

Па выніках ацэнак журы ў конкурсах «Hungarian fest arena» (Венгрыя) і «Podium de Cannes» (Францыя) айцец Дзімітрый стаў пераможцам і атрымаў Гран-пры.

Акрамя таго, беларускі святар стаў лаўрэатам II ступені па выніках конкурсу кампазітараў імя Яна Сібеліуса ў Турку (Фінляндыя).

На конкурсы айцец Дзімітрый прадставіў дзве свае работы " «Ціхае святло» (на богаслужэбны тэкст) і «Прытчу» на свае вершы.

Таксама творчасцю святара зацікавіліся ў Міжнароднай акадэміі навук, культуры і мастацтва ў Парыжы (Францыя), якая з’яўляецца арганізатарам многіх буйных конкурсаў кампазітараў і музычных выканаўцаў. Ад імя акадэміі беларускага кампазітара-святара адзначыў прэзідэнт міжнароднага журы Крысціян-Алексіс Рыксела.