• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.11.2021 | Літаратура

Святлана Алексіевіч: Раман Уладзіміра Някляева — гэта актуальнасць, таленавітасць і прадбачанне сённяшняга дня Беларусі

Раман Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном» («Геена вогненная») нядаўна быў выдадзены ў Польшчы на беларускай мове. «Свободные новости плюс» склалі падборку водгукаў на раман ад калег пісьменніка.


56.png

Анатоль Рэзановіч, пісьменнік:

«Што можна сказаць пра раман «Геена вогненная»? Менавiта так, а не «Гэй Бэн Гіном» (што ў перакладзе з іўрыту і ёсць геена вогненная) хочацца мне гэты твор называць.

Пісаць пра яго цяжка. I фiзiчна, i маральна — праўда душыць мозг, сцiскае сэрца, саромiць душу за «хату з краю», за подласць, якая «ўваходзіць у склад сяброўства».

Узяць хоць бы беларускую мову, пра якую герой рамана, а на самай справе аўтар, аднойчы спытаў сябе: «Для каго я на ёй пішу?.. Калі амаль ніхто на ёй не чытае». Цяжка яшчэ таму, што адным словам пра раман не скажаш. I сказам, а таксама цэлым газетным абзацам не абыйдзешся. I нават цэлым артыкулам. Дзiўна? Так. Але гэтую дзiўнасць добра тлумачыць адно трапнае выказванне з рамана: «У гэтай краiне даўно ўжо не разабрацца, хто жывы, а хто мёртвы».

Да чаго гэта я? А да таго, што раман «Гэй Бэн Гiном» пра нашу гiсторыю, пра народ, асабiста пра кожнага з нас. I ў гэтым усiм, i ва ўсiх — аўтар.

Спачатку я капiраваў лiтаратурную мову: «Пры жыцці гэтак радавацца яму ўдавалася рэдка, бо амаль заўсёды з радасці ўзнікала вострае адчуванне імгненнасці, матыльковай мімалётнасці жыцця, а праз тое страх, што яшчэ адзін матыльковы ўзмах — і ўсё скончыцца. Страх смерці. А тут вось яна, смерць, у табе, ты ў ёй — і няма чаго баяцца»; «Я не хачу ўгрызацца ў маскоўскае мяса. Яно з крывёй»; «Яны селі ў рэстаране, каб развітацца — і прапілі Маскву»; «Вечна цякла вада. Вечна гарэў агонь. Вечна маўчалі камяні. І ў гэтым вечным маўчанні яны дамовіліся ніколі не паміраць»; «Віктар з ліку збіўся, якую выпівалі яны пляшку, яму станавілася хмельна, дзіўна хмельна, як тады, калі піў ён з Ганнай зёлкі ў кабінеце дырэктара антыкварнай крамы. Толькі тады сорамна не было, хоць забіты Віктар Маргер вінаваціў жывога Віктара Маргера ў смерці. А цяпер ён адчуваў сорам. Неяк так адчуваў, што не зразумець было: гэта ён, жывы Віктар Маргер адчувае сорам перад забітым, ці забітаму сорамна за жывога?»; «Брэжневу тое, што Грачын сказаў Ганне, не спадабалася. — А чаму не? Чаму мы з табой можам селядзец з газеты есці, а яна не?.. Вось ты можаш? — спытаў ён Віктара, і калі той, не разумеючы, як гэта так... адзін — першы чалавек у краіне, другі — таксама не апошні, а п’юць і закусваюць на газеце, як муляры пасля змены ў бытоўцы, кіўнуў: маўляў, так, магу, — Брэжнеў наліў яму рэшткі недапітай гарэлкі. — Я ж казаў, што малайчына! З гранёнай шклянкі п’е і селядцом з газеты закусвае»; «Каралевіч пачухаў патыліцу. Ён кожны раз чухаў яе, калі хацеў паказаць, што моцна задумаўся. — Куды табе раніцай?.. У ЦК? Дык нармальна. З могілак у ЦК — нармальна. Зрэшты, як і наадварот...»

Потым я зразумеў: «Не, так не пойдзе, мовы мала...» Нешта падобнае ў мяне было, калi я першы раз прачытаў Бiблiю. Тут я не параўноўваю — грэх. Але згаджаюся з аўтарскiм сцвярджэннем: «Не ўсё спраўджваецца не толькi ў людзей, але i ў Бога».

Раман, зразумела, аўтабiяграфiчны. I гэта робiць яго асаблiва цiкавым. Але не для тых, хто любiць дэтэктывы, а для тых, хто думае. Наогул, на мой погляд, гэта праца не для школьнiкаў, нават не для студэнтаў, хоць я жадаю iм для развiцця менавiта такiя лiтаратурныя творы. Гэта раман для нас, сённяшнiх беларусаў. Для тых, хто зразумеў, што так жыць нельга. Што ёсць жыццё i iснаванне, годнасць i прынiжэньне, свабода i рабства. Раман «Гэй Бэн Гiном» — твор аб рэальным часе, хоць героi ў iм жывуць у розных часовых прамежках, раман пра нашы справы i ўчынкi, думкi i пачуццi, нарэшце, гэта раман пра адвагу i страх, пра простага чалавека i Бога. Гэта раман-фiласофiя, раман-папярджванне, раман-прадсказанне. Гэта той твор, якi павiнен быў быць напiсаны. Гэта шэдэўр. Але каб зразумець гэта, трэба, паўтараю, дарасцi да гэтага рамана».

Мікалай Галко, журналіст:

«Раман «Гэй Бэн Гіном — гэта большае, чым раман. Вялікае творчае дасягненне, перамога, прад’ява свету беларускай трагедыі і велічы».

Леанід Дранько-Майсюк, паэт:

«Беларуская паэзія XX стагоддзя пачалася з паэм Янкі Купалы «Курган» і Якуба Коласа «Новая зямля». А беларуская паэзія XXI стагоддзя пачалася з паэм Уладзіміра Някляева «Ложак для пчалы» і «Паланэз». Беларуская проза XX стагоддзя пачалася з рамана Кузьмы Чорнага «Сястра». А беларуская проза XXI стагоддзя пачалася з рамана Ўладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном».

Святлана Алексіевіч, пісьменніца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі:

«Адна з асноўных тэм рамана Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном» («Геена вогненная») — знішчэнне савецкай уладай народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, а разам з ім многіх і многіх беларускіх літаратараў, паэтаў і празаікаў, якіх арыштоўвалі, расстрэльвалі толькі за тое, што яны былі беларускімі пісьменнікамі і намагаліся захаваць, уратаваць ад знішчэння нацыянальную мову, культуру, літаратуру.

Сёння, калі ў Беларусі масавыя, як у сталінскія часы, рэпрэсіі, калі тысячы людзей кінуты за краты, калі дыктатарскі рэжым ваяўніча наступае на ўсё нацыянальнае, калі амаль не засталося беларускіх школ, калі зліквідаваныя ўсе, уключна з Беларускім ПЭН-цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменнікаў грамадскія арганізацыі, калі Беларусь ператвараецца фактычна ў расійскую губернію, раман Уладзіміра Някляева, напісаны з прадбачаннем тых працэсаў, што адбываюцца сёння ў Беларусі, вельмі актуальны. Да ўсяго ён мае найвысокую мастацкую каштоўнасць, што абумоўлена талентам аўтара, аднаго з найвыбітных сучасных беларускіх літаратараў».

Раман Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном» («Геена вогненная») выдадзены ў Польшчы. На беларускай мове. Прэзентацыі рамана адбудуцца ў васьмі найбуйнейшых польскіх гарадах. Дзве пройдуць у Вільні. Гэта першы беларускі літаратурны праект такога кшталту: для беларусаў, якія змушана аказаліся ў эміграцыі, і якіх аўтар запрашае на сустрэчы.

Расклад прэзентацый:

25.11., чацвер, Кракаў — Willa Decjusza, ul. 28 Lipca 1943 17a, godz. 18:00

26.11., пятніца, Вроцлаў — Wrocławski Dom Literatury «Klub Proza», Przejście Garncarskie 2, godz. 18:00

27.11., субота, Познань — Centrum Kultury Zamek Sala Wielka, ul. Św. Marcin 80/82, godz. 16.00

28.11., нядзеля, Гданьск — Miejski Teatr Miniatura, aleja Grunwaldzka 16, godz. 15:30

29.11., панядзелак, Варшава — Dom Białoruski, ul. Kryniczna 6, godz. 18:00

30.11., аўторак, Лодзь — Dom Literatury, ul. Franklina Delano Roosevelta 17, godz. 18:00

01.12., серада, Беласток — Podlaski Instytut Kultury, ul. Św. Rocha 14 (Spodki), godz. 17:00

02.12., чацвер, Бельск Падляскі — Bielski Dom Kultury, ul. 3 Maja 2, godz. 17.00

03.12., пятніца, Вільня — Саюз пісьменнікаў Літвы, вул. К. Сірвідо 6 (К.Sirvydo 6), 17.00

04.12., субота, Вільня — Беларускі дом, Vilniaus g. 20, 17:00

sn-plus.com

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka

«Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС

У ноч на 6 чэрвеня вялізная плаціна на Кахоўскай ГЭС была разбурана, што прывяло да маштабнай паводкі, якая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём

Калі вам падаецца, што ад вас абсалютна нічога не залежыць, піша "Новы час", што жыццё кідае вас, быццам маленькую трэску,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»

Напэўна, усе каштавалі традыцыйную шарлотку з яблыкамі, аднак ёсць варыянт і з іншым начыненнем — клубніцы....

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

Апошнія навіны

    «Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС
    Грамадства
    Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»
    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Грамадства Гісторыя
    Перасялілі і жывых, і мёртвых. Як будавалі Вілейскае вадасховішча і наколькі яно бяспечнае?
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска

Афіша

  • 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 11.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 11.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 11.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 11.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 11.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 11.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне
  • 11.06 — 15.06Выстава «Я хачу дадому» ў Вільні

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип