Пасля пяці месяцаў за кратамі ў гродзенскай турме № 1 выйшаў на волю менеджар культуры Сяргей Макарэвіч. Пра гэта паведамляе старэйшая газета Беларусі.
Па якой справе праходзіў Сяргей Макарэвіч і на якіх умовах вызвалены, пакуль невядома.
Нагадаем, Сяргея Макарэвіча затрымалі 4 лістапада пасля ператрусу ў яго дома. Меркавалася, што ён праходзіць па справе «Маёнтка Падароск». Як і Фонд «Вяртанне», у якім працаваў Сяргей, «Маёнтак Падароск», ініцыятыва па аднаўленні старой сядзібы пад Ваўкавыскам, фінансаваліся бізнэсоўцам і мецэнатам беларускага паходжання Паўлам Падкарытавым.