Абвешчаныя ўсе намінанты на прэміі Другога фестывалю Adami. У шасці намінацыях, пераможца ў кожнай з якіх атрымае прыз у 2000 €, ёсць прадстаўнікі Беларусі. У катэгорыі «навіны і кароткаметражныя фільмы» на прыз прэтэндуе
відэасюжэт праграмы «АРТиШОК» (тэлеканал “Беларусь 24”) пра фестываль урбан-арту Vulica Brasil, аўтар – Кацярына Ільліна, відэамантаж – Пётр Бяляеў. Таксама вядома, што адзін прадстаўнік Беларусі атрымае «спецыяльную ўзгадку», яго імя не абвяшчаецца да цырымоніі.
Намінанты ўсіх катэгорый запрошаныя на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання, якая адбудзецца ў Кіеве 24га лістапада. Акрамя «спецыяльнай узгадкі» да самай урачыстай цырымоніі захаваецца і інтрыга вакол Спецпрыза. Нагадаем, што месячная стажыроўка ў Страсбургу будзе прадстаўленая партнёрам фестывалю ARTE TV, атрымаць яе можа любы з удзельнікаў.
Adami быў створаны для падтрымкі аудыё-, відэа- журналістаў і медыя-прафесіяналаў у краінах Усходняга Партнёрства. Прадстаўнікі шасці краін могуць браць удзел з працамі, прысвечанымі міграцыі, інтэграцыі і культурнай разнастайнасці ў рэгіёне. Назва праекту утвораная ад грузінскага слова “адаміані” (чалавек) і ад імя першага чалавека на зямлі – Адама. Фестываль задуманы як мабільны, у гэтым годзе журэнне прайшло ў Батумі, а гала-цырымонія пройдзе ў Кіеве. У Беларуси фестываль пакуль не праводзіўся.
На youtube-канале фестываля можна паглядзець працы пераможцаў і намінантаў Adami 2015. Сачыць за навінамі зручна на афіцыйнай Facebook старонцы праекта.