Такога беларускага фальклору вы ніколі не чулі! Невядомы Барадулін

Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.

«Smaliennie viepruka»

Які фальклор таемна збіраў Рыгор Барадулін усё жыццё? Хто такая «п*здзюленька»? Што за інструмент — «уручча нападоймішча»? Чаму не пашанцавала «нямогліку» ды ў каго «ліхія яйцы»? Зборнікі Рыгора Іванавіча, якія няхутка ўвойдуць у школьную праграму: «Збудавецця», «Рагаццё», «Вушацкі словазбор». Расказваем і паказваем — у нашым відэа.

Папярэднія выпускі відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука» глядзіце па спасылцы.