Улады збіраюцца ліквідаваць Таварыства беларускай мовы

Улады хочуць ліквідаваць Таварыства беларускай мовы (а разам з ім — газеты «Новы час» і «Наша слова»), паведамляе «Вясна».


Паколькі ТБМ з’яўляецца заснавальнікам газет «Новы час» і «Наша слова», у выпадку ліквідацыі як юрасобы, Мінінфарм павінен будзе ануляваць пасведчанне газет аб дзяржрэгістрацыі ў якасці СМІ.

Разгляд позвы аб ліквідацыі Таварыства прызначаны на 27 жніўня.