• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
12.02.2013 | Тэатр

Тэатр для сярэдняга класа

Апошнім часам рынкавыя адносіны ўсё мацней і мацней пранікаюць у мінскія тэатры. Адна з праяў такога падыходу — вызначэнне ўласнай мэтавай аўдыторыі. Напрыклад, Драматычны тэатр беларускай арміі мусіць даваць спектаклі непасрэдна ў вайсковых частках. Таму большасць яго пастановак максімальна простыя, камерныя і мабільныя. Новы драматычны, размешчаны ва Аўтазаводскім раёне, імкнецца зацікавіць гледачоў, якія жывуць недалёка. Адпаведна, спектаклям уласцівы акцэнт на побытава-сямейныя ўзаемаадносіны герояў з мінімальнымі філасофскімі абагульненнямі. А вось Тэатр-студыя кінаакцёра ўзяў на сябе няпростую, але ўдзячную справу: прывабіць на свае пастаноўкі сярэдні клас. І спраўляецца з ёй цудоўна.

На маю думку, гэтаму калектыву ўласцівыя некалькі рысаў. Перш за ўсё, стаўка на тое, каб гледачы адпачылі пасля працоўнага дня. Нездарма ў рэпертуары пераважаюць камедыі, дэтэктывы і меладрамы (прычым драматургічныя творы жанрава трансфармуюцца: напрыклад, твор Карла Чапэка “Сродак Макропуласа”, філасофская п’еса, ператвараецца ў дэтэктыў). Наведнік Тэатра-студыі мусіць або ад душы смяяцца, або цішком выціраць сентыментальныя слёзы. Дарэчы, за задавальненне трэба плаціць. Нездарма ў Тэатра-студыі самыя дарагія квіткі сярод сталічных драматычных тэатраў.

Тэатру-студыі кінаакцёра таксама ўласцівая роўнасць, стабільнасць і пэўная прадказальнасць спектакляў. Глядач не павінен урэшце рабіцца ахвярай ні звышсучаснага прачытання, ні побытавай пошласці або сюжэтнай банальнасці. Нездарма апошнія прэм’еры (“№ 13”, “Сродак Макропуласа”, “Хто смяецца апошнім”) паводле агульнай скіраванасці шмат у чым падобныя. У той жа час у рэпертуары амаль няма відавочна правальных пастановак, якія б прымусілі снобаў сысці падчас дзеяння. Таму аўдыторыя Тэатра-студыі застаецца стабільнай.

Першае значэнне ў тэатрах для сярэдняга класа, вядома ж, аддаецца акцёрам і толькі акцёрам! Ніякага рэжысёрскага самавыражэння! Пастаноўшчыкі хутчэй патрэбныя для таго, каб не сапсаваць агульны мізансцэнічны малюнак і дапамагчы “зоркам” рэалізаваць сябе. У большасці спектакляў наўрад ці знойдзеш рэжысёрскія адкрыцці. Але адначасова сустракаецца шэраг удалых акцёрскіх работ (напрыклад, Уладзімір Мішчанчук — Чарнавус спектаклі “Хто смяецца апошнім”).

Па вялікім рахунку, амаль кожны беларускі тэатр працуе з сярэднім класам і арыентуецца на яго культурныя патрэбы. Але частка калектываў вымушаная (хоць бы на словах) арыентавацца на эталонныя ўзоры высокага мастацтва і (адпаведна магчымасцям) імкнуцца да стварэння інтэлектуальнага прадукту. У адрозненне ад іх Тэатр-студыя кінаакцёра адкрыта працуе на публіку і шчыра лічыць такі падыход сваёй галоўнай вартасцю.

Асаблівасці такога падыходу цалкам выяўляюцца ў новай прэм’еры тэатра — у “Безыменнай зорцы” Міхаіла Себасцьяна. Яе аўтар, румынскі празаік, драматург, літаратурны крытык, вядомы на постсавецкай прасторы менавіта дзякуючы гэтаму твору. Дзеянне ў “Безыменнай зорцы” пачынаецца ў 1930-я гады на чыгуначнай станцыі правінцыйнага румынскага гарадка, дзе нават не спыняюцца цягнікі. Але ў адзін з дзён экспрэс “Сіная-Бухарэст” робіць прыпынак, каб высадзіць безбілетную пасажырку Мону (Валерыя Арланава), якая спрабуе расплаціцца за праезд фішкамі з казіно. Тым часам на вакзал прыходзіць мясцовы школьны настаўнік Марын Мірою (Павел Харланчук, запрошаны акцёр Купалаўскага тэатра)…

Існуюць дзве найбольш вядомыя інтэрпрэтацыі п’есы Себасцьана. Першая з іх належыць Георгію Таўстаногаву. “Безыменная зорка” (1956), вырашаная як камедыя, зрабілася першым спектаклем, які рэжысёр паставіў у ленінградскім БДТ, і сімвалізавала пачатак агромністай тэатральнай эпохі ў гэтым калектыве. Другая ўвасобленая ў двухсерыйным фільме Міхаіла Казакова (1978), дзе дамінавалі элегічнасць і светлы сум. На поспех стужкі паўплывала віртуозная ігра Ігара Касталеўскага і Анастасіі Вярцінскай, якія выканалі ролі галоўных герояў.

Мастацкі кіраўнік Тэатра-студыі кінаакцёра Аляксандр Яфрэмаў пайшоў па шляху, які чакала ад яго пастаянная публіка. Жанр спектакля пазначаны як рамантычная меладрама. Адпаведна, перад галоўнымі выканаўцамі стаялі дзве задачы: увасобіць гісторыю кахання Моны і Марына (= рамантыка) і адначасова патлумачыць гледачам непазбежнасць іх расстання (= меладрама).

У фільме героі І. Касталеўскага і А. Вярцінскай выглядалі як рамантыкі, дзівакі і жыхары іншай планеты (магчыма, той самай безыменнай зоркі). Сваімі паводзінамі і ўчынкамі яны цалкам адрозніваліся як ад пустых, нецікавых жыхароў горада, так і ад цынічнага сябра Моны Грыга, які прыязджаў за ёю (у выкананні самога М. Казакова). Таму жыхаркі гэтага горада, якія не зразумелі Марына, выклікалі толькі спачуванне. А вось у спектаклі Тэатра-студыі перад гледачамі паўстае абсалютны зямны дуэт. У гераіні В. Арланавай ёсць рамантыка, але няма дзівацтва. У Марына ў выкананні П. Харланчука хапае дзівацтва, але амаль адсутнічае рамантыка. У абодвух выпадках на кароткачасовае шчасце герояў уплывае шчаслівы збег абставінаў. Але калі ў фільме на яго ўплывае ўнутранае падабенства характараў, дык у спектаклі гэтага няма. Таму Грыг (Віктар Рыбчынскі) абсалютна мае рацыю: узаемаадносіны Моны і Марына апрыёры асуджаныя і нават у нечым бессэнсоўныя.

Такую ідэю падкрэслівае і трактоўка вобраза мадэмуазель Куку. У фільме М. Казакова выканаўца гэтай ролі Святлана Кручкова некалькімі штрыхамі раскрыла лёс сваёй гераіні. Хутчэй за ўсё, тая не знайшла асабістага шчасця і хавала няспраўджаныя мары пад маскай агрэсіўнасці і занудства. У разгляданым спектаклі гэты вобраз выведзены, бадай, толькі для таго, каб прадэманстраваць ў мадэмуазель (Ларыса Маршалава) поўную адсутнасць густу. А яшчэ пераканаць Мону — у будучыні яна можа зрабіцца такой жа, калі застанецца ў правінцыі.

Калі быць педантам, можна доўга і занудна пералічваць спрэчныя моманты ў спектаклі. Напрыклад, пытанні выклікае сцэнаграфія Ігара Хруцкага. Перш за ўсё, яна надзвычай перагружаная побытавымі дэталямі. Акрамя таго, дзеянне спярша разгортваецца ў кабінеце начальніка станцыі (левая частка сцэны), потым у кватэры ў Марына (правая частка). Таму атрымліваецца, што ўвесь спектакль палова сцэны аказваецца пустой.

Можна крытыкаваць і іншыя моманты. Але ці так гэта прынцыпова? Па вялікім рахунку, стваральнікі спектакля цалкам дасягнулі сваёй мэты. Калі ў фільме за простым сюжэтам хавалася трагедыя амаль шэкспіраўскага маштабу, дык на сцэне Тэатра-студыі ўсё ператвараецца ў рамантычную меладраму.

Згодна з тэкстам Себасцьяна, Мона, убачыўшы зорнае неба і Вялікую Мядзведзіцу, са шкадаваннем кажа: “Столькі людзей жывуць, не бачыўшы яе”. “Ім толькі здаецца, што яны жывуць”, — адказвае ёй настаўнік. Напэўна, гледачам Тэатра-студыі кінаакцёра, якія не глядзяць старое савецкае кіно і якім няма з чым параўноўваць, таксама здаецца, што яны бачылі сапраўдную “Безыменную зорку”.

 

Дзяніс Марціновіч

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип