Сёння! Які турызм у Астраўцы – абмяркоўваем з “Будзьма!”

Чым Астравец і і Астравецкі раён можа зацікавіць сённяшняга турыста-суайчынніка і турыста-замежніка? Высветлім гэта 28 лютага на афлайнавым ток-шоў ад “Будзьма беларусамі!”.

talskshow_new

Турызм, як сёння шмат кажуць, бывае розны: культурніцкі, экалагічны, падзейны, гастранамічны, медыцынскі, паломніцкі, прыгодніцкі… Крытэры і падыходы кожны вызначае сам для сябе!

Што ж цікавага можа прапанаваць Астравец турыстам, запрашае высветліць 28 лютага разам з адмыслоўцамі сферы турызму, краязнаўства, культуры, маркетынгу грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” на адмысловым афлайнавым ток-шоў пад назвай “Турыстычная прывабнасць горада: якія моцныя бакі мае Астравец?”.

Гаворка будзе ісці ў трох кірунках:

–          гарадское асяроддзе і турыстычная інфраструктура: як горад сустракае сваіх гасцей? Ці можа АЭС стаць кропкай прыцягальнасці для турыстаў?

–          гістарычна-культурніцкая спадчына: што з архітэктурных адметнасцяў, помнікаў, музеяў удала пазіцыянуецца, а што несправядліва застаецца па-за турыстычнымі маршрутамі?

–          падзейны турызм: якія мерапрыемствы прэтэндуюць на званне візітоўкі горада?

Запрашаюцца ўсе цікаўныя!

Дата: 28 лютага (чацвер)

Месца: інфацэнтр ККЗ “Астравец”:  Астравец, вул. Кастрычніцкая, 3.

Пачатак: 18:00.

Падзея ў Facebook i Вконтакте.