Дыскутуем у Светлагорску: «Крэатыўны горад: прастора для ўсіх». Сёння!

svetlahorsk

14 снежня (пятніца), у 18:00 пачнецца ток-шоў “Крэатыўны горад: прастора для ўсіх”.

Размаўляць будзем пра тое, як змяніць культурную прастору нашых гарадоў уласнымі высілкамі, не чакаючы, пакуль нехта зробіць гэта за нас.

Пра тое, што ўжо зроблена, распавядаюць эксперты:

Аляксандр Баранаў,  культурніцкая прастора“Даліна Анёлаў”, Мазыр

Аляксандра Лазарэнка, пляцоўка “Ковчег”, Гомель

Віктар Клімус, крэатыўная прастора “Грунтоўня”, Брэст

Уваход вольны!

Інфармацыя пра месца правядзення дыскусіі па тэлефоне: 8 (044)-510-05-11