Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ беларускіх трэкаў ад Піта Паўлава

24.11.2022 Музыка

Піт Паўлаў — вядомы беларускі музыка, кампазітар і выканаўца, удзельнік рок-гуртоў «Мроя», NRM, заснавальнік праектаў Garadzkija і Pete-Paff, адмыслова для budzma.org падзяліўся ўласным топам улюбёных беларускіх песень.


Paulau.jpgФота: 34mag

1. N.R.M. — Лёгкія- Лёгкія

2. Narodny Albom — Простыя Словы

3. Кася Камоцкая — Мая Краіна

4. Ляпис Трубецкой — Грай

5. N.R.M. — Мроя Мая

7 лістапада Піт Паўлаў адсвяткаваў свой 56 дзень народзінаў і прэзентаваў кліп на песню «Рэха» з альбому «Zbroja. Zołata. Kabiety.».

«Кліп складзены з вандровак па Беларусі, — піша музыка на сваёй старонцы ў Фэйсбуку — Перагледзеў і быццам бы пабываў дома».

Сёння Піт Паўлаў жыве ў Варшаве.

Нагадаем, што 14 лістапада адбылася прэм’ера на стрымінгах альбома Піта Паўлава «Zbroja. Zołata. Kabiety.». Увогуле гэты альбом быў запісаны яшчэ ў 2017 годзе, але магчымасць паслухаць яго на стрымінгавых платформах з’явілася толькі зараз.

Сольны альбом музыкі складаецца з 13 трэкаў, якія прысвечаны прыгодніцкім гісторыям з аўтабіяграфічных твораў Сяргея Пясецкага. Менавіта раманы Пясецкага натхнілі Піта Паўлава на напісанне тэкстаў для сваёй сольнай працы:

— У раманах Пясецкага вельмі цікавая атмасфера горада, якога мы зусім не ведаем: з бандамі, нападамі, рабаваннямі, паліцмайстарамі, гатэлем «Еўропа», яўрэйскай карчмой на Лагойскім тракце.

Для многіх гісторыя Менска пачынаецца пасля Вялікай Айчыннай, а якім быў і як выглядаў горад да гэтага, няма ніякага ўяўлення, — тлумачыў Піт Паўлаў у інтэрв’ю 34mag.net, чым яму адгукнуліся атмасфера і лірычны герой раманаў Пясецкага. — Вядома, я сябе крыху асацыюю са сваім героем: у мяне таксама былі развілкі, калі я мог стаць крымінальным падлеткам альбо пакінуць музыку і стаць бізнэсмэнам. І, як у яго, у мяне гэтая развілка паміж савецкай культурай, дзіцем якой я непасрэдна з’яўляюся, беларускай нованароджанай, у якой я ўдзельнічаў і ў якую ўнёс некаторы ўклад, і польскай. Натуральна, ніякай зброі ў мяне ў кішэні няма, золата аказіянальнае і з кабетамі ўсё крыху больш прыстойна.

Paulau2.jpgФота: Вокладка альбома «Zbroja. Zołata. Kabiety.»