Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ беларускіх трэкаў ад гурта «Nochy»

19.01.2023 Музыка

Малады беларускі гурт «Nochy», а дакладней, ягоная лідарка Юлія Петраш адмыслова для budzma.org падзялілася ўласным топам улюбёных беларускіх песень.


279.jpg
Фота: instagram гурта «Nochy»

1. Песняры — «Зачараваная»


У гэтай песні вабіць лёгкая і мройная атмасфера, у якой прысутнічае зліццё беларускай лірыкі і прыгожай мелодыі. Песня ахінае рамантыкай. «Песняры» ўвогуле апярэдзілі свой час у музыцы.

2. NRM — «Легкія-лёгкія»


Тэкст пра рэчаіснасць тады і цяпер, а мелодыя падкрэслівае яго эмацыйнасць. Такая балючая прыгажосць. Песня якую хочацца ставіць на repeat.

3. Іва Sativa — «Коса»


Іва — тая спявачка, што выводзіць сваім сучасным гучаннем беларушчыну за межы звыклага. Яна прываблівае сваёй адкрытасцю і як асоба ў жыцці па-за сцэнай.

4. Kriwi — «I Will Comeback Home»


«...правяду русалачку да бору».. Беларускія народныя спевы мне блізкія, я навучалася ў Мінскім музычным каледжы імя Глінкі на народным аддзяленні і адчуваю прыемную настальгію па тых часох. А Kriwi я мела магчымасць слухаць ужывую. Електронная музыка разам з беларускімі спевамі — гэта шыкоўна, яшчэ і калі раскладзена на тры галасы, у дзяўчат з гурта яны прыгожа пераліваюцца і вельмі гарманічна гучаць разам.

5. The Superbullz — «Hardcore zachodniaha palieśsia»


Драйв і моц. Вельмі дужы вакал, энэргія вялікіх стадыёнаў. Мне насамрэч і іншыя трэкі падабаюцца. У гэтым проста ё хук добры для прыпеву і слова «Палессе»:). Мне даспадобы творчасць RATM, Metallica і т.п і ў The Superbullz такі ж самы feel — гучаць жыццёва. З выразнай пазіцыяй.

ПЖ, budzma.org