• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
13.01.2022 | Замежжа

Віталь Броўка: У Кіеў мы перавезлі дух і ідэю «Торвальда»

Рэлакацыя. З Беларусі ва Украіну. З Віцебска ў Кіеў. Ды не аднаго чалавека, а цэлага арт-пабу, піша «Радыё Рацыя». Наколькі гэта складана? Што радуе і што падтрымлівае? Як працэс пераезду адчуваецца знутры і звонку?


На ўсе гэтыя пытанні нашаму карэспандэнту Марыне Савіцкай адказвае дырэктар арт-пабу «Торвальд» Віталь Броўка.

000.jpg

Віталь Броўка: Калі мы перавозілі «Торвальд» у Кіеў, то перавозілі, у першую чаргу, дух і ідэю. Вялікіх клункаў за спінай не было. Але калі сур’ёзна і шчыра, то безумоўна спачатку было даволі няпроста і не ўсё складалася само сабой. Паміж прававымі сістэмамі Беларусі і Украіны ёсць істотныя адрозненні. Асобныя правілы як весці справы ў нас і тут істотна паміж сабой розняцца. Але многія адміністрацыйныя працэдуры праходзяць лягчэй, хутчэй. І ёсць, зразумела, істотная розніца паміж тым як рабіць справы ў невялікім і вельмі знаёмым горадзе Віцебску, і перанесці гэтыя справы ў вялікую сталіцу — пяцімільённы Кіеў. Розніца маштабаў і памераў накладае свае адбіткі. Асабліва складана прызвычаіцца да адлегласцяў і спецыфікі лагістыкі. Таксама пэўныя адметнасці дае праца з кадрамі.

РР: Калі казаць менавіта пра кадры, ці былі тыя людзі, на якіх ты мог бы разлічваць калі «Торвальд» у Кіеве толькі-толькі зараджаўся?

Віталь Броўка: Беларус беларусу беларус. Таму з самага пачатку я адчуваў падтрымку супольнасці і адчуваў плячо сяброў, што я не застаюся адзін і ёсць на каго пакласціся, што аднаўленне «Торвальда» у Кіеве гэта калектыўная праца, а не мой індывідуальны крыж.

РР: Калі ўлічыць, што тэхнічнае адкрыццё «Торвальда» адбылося 17 снежня, але ўжо шмат чаго адбылося — былі калядкі, быў выступ Юрыя Стыльскага, і не толькі, і Новы год вы адсвяткавалі з аншлагам. Як думаеш, дзякуючы чаму гэта ўсё адбылося?

Віталь Броўка: Зразумела, што беларусы і на радзіме, і тут, у Кіеве, засумаваўшыся па добрых, яркіх падзеях, засумаваўшыся па цікавых і пазітыўных навінах, вельмі рады нагодзе сустрэцца, адсвяткаваць. Многія артысты засумавалі па сцэне, мы адчуваем гэта па камунікацыі з гуртамі з Беларусі, якая адбываецца зараз. І я вельмі рады, што атрымліваецца стварыць умовы для выступаў, для сустрэчы артыстаў з аўдыторыяй, з публікай. Я вельмі рады, што «Торвальд» у Кіеве больш прасторны і змяшчае больш гледачоў, чым гэта было ў Віцебску. Канцэрты, якія мы рыхтуем зараз, перакананы, пройдуць з аншлагам і пры вельмі ўтульнай атмасферы.

РР: Без чаго «Торвальд» немагчымы? Што асабіста для цябе было важна перавезці з Беларусі сюды, у Кіеў?

Віталь Броўка: Торвальд — вандроўнік. Торвальд з далёкіх паўночных земляў калісьці прынёс у Полацак святло еўрапейскай культуры. І беларусы пранеслі гэтае святло праз стагоддзі. Зразумела, што гэта для нас неаддзельна ад нацыянальных сімвалаў — ад Пагоні і ад сцягу. Сцяг і Пагоня былі заўжды ў Віцебску. Мы перавезлі іх з сабой у Кіеў. Але не менш важная атмасфера добразычлівасці, імкненне дзяліцца цеплынёй душы, — гэта таксама прысутна ў «Торвальдзе», цяпер ужо на прасторных берагах Дняпра ў Кіеве.

Пра бліжэйшыя планы. 22 студзеня, ужо вельмі хутка, Зміцер Вайцюшкевіч прыедзе ў Кіеў са сваім вялікім канцэртам. Гэта будзе яркая, незабыўная падзея, якая прынясе цудоўныя эмоцыі.

Уладзімір Пугач і J-Mors мае шматгадовую традыцыю сустракацца са сваёй публікай у Дзень усіх закаханых 14 лютага. Сёлета гэта сустрэча адбудзецца ў арт-пабе «Торвальд». Квіткі ўжо прадаюцца.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Што такое моўная дыскрымінацыя?

Беларусь і беларуская мова неразрыўна звязаныя і нядобразычліўцы заўжды разумелі гэта. Беларуская мова мэтанакіравана...

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа Літаратура

Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце

Увесь асартымент кніг выдавецтва «Папуры» на беларускай мове, які прадаецца ў Польшчы, цяпер можна атрымаць...

valiancina_shauchenka
Афіша

«Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур

Падворкі на ХІІІ Фестывалі нацыянальных культур будуць працаваць 4 чэрвеня. Пляцоўка рускіх знаходзіцца насупраць...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Што такое моўная дыскрымінацыя?
    Грамадства Замежжа Літаратура
    Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце
    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі

Афіша

  • 28.05 — 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 28.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 28.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 28.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 28.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 28.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 28.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM