Саша Філіпенка на анлайн-дыскусіі «Культура Новай Беларусі» зрабіў прагноз на тое, чым будзе жыць беларуская нацыя бліжэйшыя 10 гадоў.
— Каб неяк разабрацца са сваімі пачуццямі, я напісаў п’есу пра суд над урачом, які адмовіўся лячыць АМАПаўца. На сцэне разгортваюцца падзеі, што тлумачаць паводзіны гэтага доктара, і ў канцы спектакля гледачы галасуюць, які прысуд варта вынесці падсуднаму і ці трэба яго судзіць увогуле. Пастаноўку па гэтай п’есы ўжо забаранілі ў Расіі...
Гэта работа стала маім спосабам неяк прапрацаваць траўмы мінулага года. І думаю, што мы ўсе цягам наступным 10 гадоў будзем так ці інакш працаваць з гэтым цяжкім эмацыйным вопытам. Таму я раю ўсім беларусам весці дзённікі. Гэта вельмі важна, каб і праз дзесяцігоддзе мы мелі дакументы, з якімі і мы самі, і навукоўцы, філосафы змогуць працаваць дзеля асэнсавання агульных траўм.