Трэці “Грамадскі фуршэт” хутка адбудзецца ў Віцебску!

У красавіку ў Віцебск адбудзецца ўжо трэцяя цырымонія публічнай падзякі гарадскім і абласным актывістам “Грамадскі фуршэт”.

furshet 750x750.jpg

Вось ужо трэці год запар мы будзем збірацца разам і ад імя каманды “Віцебск для мяне” дзякаваць усім тым, хто уласнымі справамі і ініцыятывамі паляпшае жыццё ў рэгіёне.

Чаму гэта так важна для нас? Часта праца і ўнёсак грамадскіх актывістаў застаецца незаўважным, а як вядома, беларусы часцей любяць крытыкаваць, чым рабіць. Мы ж хочам звярнуць увагу на ўсё добрае і вартае, што адбылося на Віцебшчыне за мінулы год.

У вас таксама ёсць магчымасць паўдзельнічаць ва ўрачыстасці!

Хто ж, акром простых жыхароў і аўдыторыі, можа ацаніць, што было самым годным і цікавым!

Далучайцеся да адкрытага галавасання і намінуйте самых вартых! А мы ўжо абярэм і адзначым лепшых з лепшых і скажам ім вялікі дзякуй! Расказаць пра вартыя ініцыятывы можна да 29 сакавіка.

Спасылка для галасаванкі тут.

Пытанні па прэміі можна задаць на скрыню: vitebsk4me@gmail.com

Таксама мы будзем удзячныя за распаўсюд інфмарцыі!

Паводле арганізатараў