Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.
Кацярына ІІ называла яго «бестыяй». Байран пісаў, што Касцюшка «гэта гук, які палохае вуха тыранаў». Вайсковец, рэвалюцыянер, паўстанец, інжынер, герой ЗША, Польшчы, Літвы і Беларусі. Чалавек, чый партрэт, паводле Жуль Верна, быў у каюце капітана Нэмо ў падводным чоўне «Наўцілус». Кім насамрэч быў Тадэвуш Касцюшка?
Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.
Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.
Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.