Беларусы і ўкраінцы ў СССР: ГУЛАГ, Сталін, Галадамор і космас. Новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня»

Жыццё беларусаў і ўкраінцаў у СССР занадта доўга падавалі нам як час неймавернага пад’ёму, адзінства, шчасця і самага смачнага ў свеце марозіва. Такі сабе «страчаны рай». А як было насамрэч? Абмяркуем у новым выпуску гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня».


Чаму ў Крамлі вырашыліся на беларусізацыю і ўкраінізацыю 1920-х? Урбанізацыя, Галадамор і русіфікацыя – што агульнага? Чаму Беларусь і Украіна настолькі важныя для Масквы? Адказы — у новым відэа дае вядучая Кацярына Ваданосава

 

«Трызуб і Пагоня» — гэта расповед пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаў. Тое, што аб’ядноўвае. Тое, пра што варта ведаць.

Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.