Цэх Жывой гісторыі №11. Тэма – “Паўночныя ворагі Рыма: галы і германцы” – 14 снежня

13.12.2017 Афіша

Звычайна беларускія землі пачатку І тысячагоддзя нашай эры ўспрымаюцца як далёкая перыферыя цывілізаванага еўрапейскага свету, які, у сваю чаргу, натуральна, атаясамліваецца са Старажытным Рымам. Аднак, ці так яно было на самай справе?

rym

Паўночныя суседзі Рыма – галы, германцы і іншыя народы мелі цесныя кантакты з імперыяй – ваявалі, гандлявалі, пераймалі тэхнічныя, вайсковыя і культурныя набыткі рымлян.

Аб тым, якое месца ў гэтых гістарычных працэсах займала насельніцтва беларускіх земляў, вы зможаце даведацца падчас 11 пасяджэння «Цэху жывой гісторыі».

Дзяжурныя па цэху – Аляксей Казленка і Аляксандр Апановіч

14 снежня, 19.00, Beer&Wine (Кульман, 9)
Уваход у цэх: 5 руб.
Інфалінія: 80336611432

Цэх жывой гісторыі – нефармальнае аб’яднанне, накіраванае на супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых гістарычнай рэканструкцыяй ў нашай краіне. Праца плануецца ў межах рэгулярных нефармальных сустрэч-семінараў з удзелам вядомых гісторыкаў і археолагаў і самых пафасных прадстаўнікоў рэканструктарскай супольнасці. Тэматыка шырокая – ад антычнасці да Першай сусветнай