Свята пад назвай “4 стыхіі цмока” прайшло 15 жніўня ў парку “Дрымлэнд”, дзе сабрала вялікую колькасць маленькіх аматараў баскетбола. “Цмокі” падрыхтавалі для юных гасцей і іх бацькоў насычаную праграму, якая складалася са спартыўнай і музычна-забаўляльнай часткі.


Удзельнікі імправізаванай эстафеты мелі магчымасць пазнаёміцца бліжэй з чатырма стыхіямі, у якіх жывуць цмокі.


Тыя, хто поруч з баскетбалістамі пераадольвалі ўсе выпрабаванні, атрымлівалі квіток бяспройгрышнай латарэі, а пазней станавіліся ўладальнікамі прызоў ад спонсараў і партнёраў нашага клуба.



Наведвальнікі парку ўбачылі сваіх улюбёнцаў, а таксама пазнаёміліся з навабранцамі каманды.


На галоўнай сцэне “Дрымлэнда” гасцей забаўлялі творчыя калектывы.



Мерапрыемства “4 стыхіі цмока” стала першай сустрэчай каманды з заўзятарамі ў гэтым сезоне. Спадзяемся, што вам было прыемна правесці гэты летні дзень з намі, і вы застанецеся з “Цмокамі” надалей!


