Павал Ляхновіч і Мікалай Ільючык правялі дзве творчыя сустрэчы ў Лунінцы Берасцейскай вобласці 20 лютага.
Павал Ляхновіч:
“Сустрэчы прайшлі амаль так, як і планавалася. За выключэннем таго, што з памяшканнем у музеі нешта там не атрымалася, і “музейная” сустрэча праходзіла ў бібліятэцы, гэта зусім побач.
У ліцэі прысутнічалі 32 чалавекі, у бібліятэцы – 14. Абедзве сустрэчы прайшлі ў добразычлівай атмасферы. Не сказаць каб прысутныя былі вельмі актыўныя. У ліцэі пытанні задавалі ў асноўным дзве дзяўчынкі (збіраюцца ў журналістыку), а ў бібліятэцы – дзяўчына, што вучыцца цяпер у Маскве, у літінстытуце. Ліцэісткі цікавіліся тым, што я чытаю, якія аўтары мне падабаюцца і чаму.
Павал Ляхновіч лірычна паведаміў пра кампанію “Будзьма беларусамі!”:
Мы розныя – мужчыны і жанчыны, “фізікі” і “лірыкі”, часта мы адносімся да розных этнасаў, маем розныя палітычныя погляды, але ўсе мы жывем на гэтай зямлі, якую завем Беларуссю, і таму мы – беларусы…”
Сустрэчы прайшлі ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Тэгі: Лунінец