У Германавічах прайшла краязнаўчая канферэнцыя

Яна была прысвечаная Першай сусветнай вайне.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел краязнаўцы з Паставаў, Мёраў, Глыбокага, Докшыц, Шаркаўшчыны, а Мікола Паўловіч прыехаў з Латвіі.

Удзельнікі прачыталі даклады пра падзеі Першай сусветнай вайны ў нашым рэгіёне, пра якія да нашага часу вядома мала або нават нічога. Падзеі тых часоў, якія адбіліся ў лёсе амаль кожнай тагачаснай беларускай сям’і, дагэтуль застаюцца цёмнымі плямамі гісторыі. І задача краязнаўцаў – данесці гэту інфармацыю людзям.

Канферэнцыя адбылася 4 ліпеня ў прыватным музеі імя Міхася Райчонка, арнанізавала яе Ада Райчонак.

 Ігар Пракаповіч

Мікола Паўловіч

 

westki.info

Тэгі: