Кіеўскі пісьменнік і літаратуразнаўца Вячаслаў Лявіцкі прапаноўвае назваць у гонар беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча адну з кіеўскіх вуліц. Пра гэта ён піша ў сваім Facebook.
Было распачата рэйтынгавае электроннае галасаванне па перайменаванні аб’ектаў у Кіеве. Пісьменнік падаваў каля 20 прапаноў, з іх вынеслі на галасаванне 10. Прычым 4 з іх прапановы падтрымалі эксперты.
Такім чынам, сярод тых варыянтаў, якія экспертная камісія ўхваліла і варыянт з вуліцай у гонар Караткевіча, замест вуліцы Дабралюбава «...ушанаванне гэтага таленавітага літаратара і прынцыповай асобы важна як для дыялогу Украіны з дэмакратычна арыентаванай беларускай грамадскасцю, так і для актуалізацыі недаацэненых фактаў у культуры Кіева. У адрозненне ад Дабралюбава, не закаранелага ў гісторыю нашага горада, Караткевіч — выпускнік Кіеўскага універсітэта, любіў сталіцу Украіны і пісаў пра яе выразна, чула, этычней, чым многія іншыя урбаністаў. Больш за тое, гаворка ідзе пра вуліцы ў мясцовасці, дзе разгортваюцца трагічныя падзеі найбольш Кіеўскай аповесці Караткевіча — «Каштанавае лісце». Гаворка ідзе пра частку Пячэрска, які Караткевіч у мініпаэме «Размова з Кіева-Пячэрскім сланом» называў любімым раёнам», — рэзюмуе Лявіцкі.
Кіеўскі пісьменнік прапаноўваў яшчэ перайменаваць адну з вуліцаў у гонар кіраўніка паўстання 1794 года генерала Тадэвуша Касцюшкі, але гэтую ідэю пакуль не падтрымала экспертная камісія.
Чытайце яшчэ: Палац, які прайгралі ў карты, сядзіба, дзе нарадзіўся Касцюшка. Чаму варта наведаць Косава?
Галасаванне будзе даступнае да 19 чэрвеня па спасылцы.