• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
06.12.2018 | Навіны "Будзьма!"

У коле сяброў ды сябровак

У апошнія дні восені грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” ды грамадскае аб’яднанне “Саюз беларускіх пісьменнікаў” зладзілі колькі непаўторных сустрэч з творчымі асобамі.

27 і 29 лістапада на Брэстчыне адбыліся сустрэчы з паэтэсай Верай Буланда. Спадарыня Вера завітала ў Белаазёрскую гімназію і Бярозаўскую сярэднюю школу. Тут паэтэса падзялілася сваімі цёплымі ўспамінамі пра чароўную пару – дзяцінства:

“Як прыемна прыгадаць родныя мясціны – в. Мсціж, што на Барысаўшчыне, якой прысвечанашмат вершаў:

Прыехаць бы на Мсціж свой леташні,
Калі былі мы значна лепшымі,
Каб па лугах прайсціся босымі,
Умыцца б травамі нам роснымі,
Ды сонцам ранішнім уцерціся,
Ды на вясёлку абаперціся…

… Самым любімым захапленнем у дзяцінстве, як і пасля, у юнацтве, было чытанне кніг. Любімымі ў сям’і былі кнігі Янкі Маўра. І зараз родны брат, які жыве ў Маскве, просіць прывезці аповесці “У краіне райскай птушкі”, “Чалавек ідзе”, “Палескія рабінзоны” – перачытвае ці не ў дзясяты ўжо раз.”

І калі адна з вучаніц задала пытанне спадарыні Веры наконт сустрэч і знаёмстваў з вядомымі пісьменнікамі, паэтэса пахвалілася, што ў Барысаўскім раёне ў в. Бытча пэўны час настаўнічаў Іван Міхайлавіч Фёдараў, ён жа Янка Маўр. У 1925 годзе ў часопісе “Беларускі піянер” ён надрукаваў першую навукова-фантастычную аповесць на беларускай мове “Чалавек ідзе”, якая паклала пачатак фантастычнаму і прыгодніцкаму жанрам у беларускай літаратуры. А ў самім Мсціжы жыў Пімен Панчанка, калі быў яшчэ школьнікам. З 1988 года перапісваўся з Верай Аляксандраўнай і дасылаў ёй свае новыя кнігі з зычлівымі аўтографамі.

Для вучняў, якія пішуць вершы, спадарыня Вера правяла майстар-клас. А Самыя актыўныя ўдзельнікі гутаркі атрымалі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” падарункі.

 

 

 

29 лістапада бібліятэцы №10 пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбылася прэзентацыя рамана Яўгена Зубовіча “Беларускі палкоўнік”. Раман, прысьвечаны драматычным падзеям 17 стагоддзя.

Калі на словах “прэзентацыя кнігі” вы ўявілі проста расказ аўтара пра свой твор, то тут было зусім не так! Падчас прэзентацыі “Беларускага палкоўніка” гучалі дуды і барабаны, па зале хадзілі ўзрушаныя героі кнігі, і проста на вачах гледачоў адбываліся сапраўдныя рыцарскія баёўкі! Ды што там, гледачы самі маглі паўдзельнічаць у прэзентацыі ды яшчэ атрымаць прызы ад аўтара ды камапніі “Будзьма беларусамі!”.

 

 

 

 

 

 

 

 

Гэтам жа днём у “Кніжнай шафе” адбылася творчая сустрэча літаратараў. Ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” ды “Саюза беларускіх пісьменнікаў” на вечарыне выступала Віка Трэнас. Вельмі душэўная атрымалася сустрэча. Сапраўдныя аматары прыгожага слова насалоджваліся вершамі, абмяркоўвалі сучасную літаратуру ды рабілі сэлфі з выступоўцамі (фота Насты Анцімонік)

 

 

 

 

P.S. Калі Вы жадаеце зладзіць цікавую сустрэчу з ГКК “Будзьма беларусамі!” і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” у сваёй мясцовасці, пішыце на скрыню: [email protected] – будзем рады новым сябрам!

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і канфедэрацыі музеяў L’Internationale запрашаюць творцаў з Беларусі і Украіны...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР

30 сакавіка 1918 года сучасная беларуская мова ўпершыню стала адзінай дзяржаўнай. Такое рашэнне прыняў у той дзень Народны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм "Чароўны край«з вядомымі беларускімі музыкамі Сержуком Доўгушавым і Андрэем...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве

Навіна пра таямнічы дэмантаж помніка Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве абурыла...

Апошнія навіны

    Культура
    Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве
    Грамадства Гісторыя
    Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР
    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»
    Вандруем разам
    9 адметных сядзібаў, пра якія вы не чулі
    Кніжны сакавік: навінак мала але шмат анонсаў
    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш

Афіша

  • 01.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гуканне вясны ў Гомелі!

  • 01.04 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 01.04 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 01.04 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 01.04 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 01.04 — 05.04Выстава «Кераміка і ЭТНАбатаніка» ў Гомелі
  • 01.04 — 02.04Выстава Сяргея Русака «Культурны слой» у Познані
  • 01.04 — 02.04Выстава рэпрэсаваных мастакоў «ВІТАНКІ З БЕЛАРУСІ» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип