Выстава «Архіў. Прастора паміж...» ў Мінску

04.09.2025 - 23.11.2025 18:00 - 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) 12 рублёў



У чацвер, 4 верасня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрываецца выстава «Архіў. Прастора паміж...», прымеркаванай да 10-годдзя з дня заснавання НЦСМ. 





У 2025 годзе Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь адзначае сваё 10-годдзе. За гэтыя гады НЦСМ заняў сваё асаблівае месца ў культурнай прасторы Беларусі. 

Выстава «Архіў. Прастора паміж...» працягвае серыю маштабных канцэптуальных праектаў НЦСМ. 

Арт-аб’екты, жывапіс, інсталяцыі, гук, відэа, скульптура, графіка, перформанс — гэта не толькі мова і форма аўтарскага выказвання, але таксама спосаб сумеснага з гледачом пераасэнсавання рэальнасці, устанаўлення сувязі ў складанай канфігурацыі сапраўднага, вопыту эмацыйнага перажывання. 

Архіў становіцца адначасова крыніцай матэрыялу для жэсту мастака, але таксама і стратэгіяй, інструментам фіксацыі «эфемернага», дакументацыяй працэсу стварэння твора, яго трансфармацыі і кантэксту. Паняцце «архіў» таксама адсылае да культурнай пераемнасці і пачуцця прыналежнасці. 

Гэтыя думкі, выказванні, галасы запаўняюць прастору экспазіцыі, ствараюць матэрыяльнае, эстэтычнае і сімвалічнае месца для дыялогу і зваротнай сувязі, рэагавання і ўключэння. 

Асобным праектам у экспазіцыі прадстаўлены 10 твораў з фонду НЦСМ, якія адабралі 10 супрацоўнікаў з розных аддзелаў інстытуцыі.

 Сярод аўтараў, чые працы аказаліся асаблівымі для кожнага з іх: Мацвей Басаў, Аляксандр Дасужаў, Мікалай Казакевіч, Уладзімір Клімушка, Алег Крошкін, Віктар Пятроў, Уладзімір Правідохін, Мікалай Селяшчук, Валерый Славук, Віталь Цвірка. 

Гэты суб’ектыўны выбар — кропка ўваходу ў прастору музея, магчымасць яшчэ раз адчуць пачуццё прыналежнасці да гэтай прасторы і стаць часткай працэсу стварэння новага архіва. 


Выстава працягнецца да 23 лістапада.



Вам можа быць цікава

Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 18:00 - 26.04.2026 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10)

Вясновы канцэрт ансамбля «Класік-Авангард» у Мінску

18.04.2026 (17:00 - 19:00) Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Спектакль «Валізка» ў Кракаве

11.05.2026 (19:00 - 21:00) Małopolski Ogród Sztuki (ul. Rajska 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ