У музеі Палаца Румянцавых і Паскевічаў паказалі артэфакты часоў Зыгмунта Служкі

15.04.2015 Культура

Сапраўды ўнікальная знаходка прадстаўлена ў музеі археалогіі Палацава-паркавага ансамбля.

Знойдзеныя ў 1988 годзе на месцы дзядзінца мясцовым археолагам Алегам Макушнікавым фрагменты геральдычнай кафлі ў свой час упрыгожвалі печ гомельскага старасты Зыгмунда Адама Служкі.

Пра гэта сведчаць літары Зэт і ЭС. На іх таксама намаляваны герб Астоя, які аб’ядноўвае больш за 200 шляхетных родаў Польшчы, Літвы, Украіны і Беларусі. Гэта найстаражытнейшы рыцарскі герб Польшчы. Зыгмунд Служка стаў старастам ў 1647 годзе. На гэты перыяд прыйшлося мноства войнаў для Рэчы Паспалітай. Служка прымаў актыўны ўдзел у гэтых падзеях …

Экспазіцыя будзе дзейнічаць да мая.

 

gomelradio.by

 

 

Тэгі: