У Паставах паставілі п’есу “Як мужык жонку шукаў”

Прэзентацыя адбылася 27 ліпеня ў канцэртнай залі горада.

Гэтую п’есу Марына Танона і Наталля Каравацкая напісалі 13 гадоў таму, калі працавалі ў сельскай школе ў Балаях. Там жа адбылася і першая яе пастаноўка.

У п’есе распавядаецца, як вясковы мужык Васіль выгнаў з хаты сваю жонку Насту і просіць дзядка-чараўніка даць яму лепшую: прыгожую, маладую і каб да яго не чаплялася. Дзядок даў яму тры спробы. І ўсе кандыдаткі нечым не падабаліся Васілю. У канцы ён звяртаецца да самога Бога. Бог дае яму шанс выбраць жонку з некалькі кандыдатак, у якіх закрытыя твары. І Васіль выбірае сваю Насту, што яго вельмі абрадавала.

Галоўную ролю ў п’есе сыграў Яўген Леўшын. Яго ігра вельмі спадабалася гледачам, хаця па яго словах, ён упершыню выступаў на сцэне ў якасці самадзейнага актора. Асабліва выкананне твора спадабалася Марыне Таноне, якая прысутнічала ў залі і была ў захапленні ад выканання свайго твора.

Галоўным арганізатарам пастаноўкі гэтага твора была супрацоўніца Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі Людміла Сяменас. Акторамі выступілі сябры пастаўскай суполкі ТБМ. Яны крыху адаптавалі твор пад сучаснасць.

 

westki.info

Тэгі: