У Паставах прайшла імпрэза, прысвечаная Святлане Алексіевіч

09.12.2015 У краіне

3 снежня Пастаўская раённая арганізацыя ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны” наладзіла імпрэзу ў гонар прысуджэння нашай беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры.

Былі паказаныя відэасюжэты з фрагментамі біяграфіі пісьменніцы, урыўкі з яе інтэрв’ю ў дзень, калі стала вядома аб прысуджэнні ёй гэтай самай прэстыжнай літаратурнай прэміі.

Затым настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Тамара Захарэвіч і Аліна Латыш зрабілі падрабязны аналіз пяці самых галоўных кніг пісьменніцы, а таксама зачытваліся ўрыўкі з гэтых твораў. Удзельнікі імпрэзы прымалі актыўны ўдзел у абмеркаванні твораў пісьменніцы.

Тэгі: