У Смалявічах з’явілася месца, якое яднае беларусаў

Напрыканцы верасня ў Смалявічах распачаў сваё новае жыццё реканструяваны стадыён. Гэта падзея сабрала тутэйшых і гасцей горада на святкаванне разам. Зараз новы стадыён, а дакладней кажучы, цэлы спартовы комплекс будзе збіраць моладзь для сумеснага адпачынку і гульняў. Пачуцці дружалюбнасці і мэтанакіраванасьці трэба выхоўваць менавіта ў такім узросце. Новы стадыён мусіць з’яднаць дзетак розных інтарэсаў, даць ім магчымасць актыўна і весела правесьці час.

Спорт – гэта школа жыцця. Ён дае магчымасць атрымаць звычкі, неабходныя у жыцці: перасільваць перашкоды, успрымаць прыходзячую прыроду перамогі, працаваць дзеля дасягнення добрых вынікаў, паважаць перамагальнікаў, рашэнні судзяў і справядлівую гульню по правілах. Спорт таксама выхоўвае ўпэўненнасць у сябе і спрыяе сацыяльнай інтэграцыі, што асабліва важна у наш час.

Спорт яднае людёў і стварае адзіны камандны дух. Гонар усіх смалявічан клуб па хакею на траве «Вікторыя» не аднойчы збіраў сваіх прыхільнікаў разам на гульнях у розных гарадах. З адкрыццём новага стадыёна з’явіцца і новая магчымасць ладзіць спаборніцтва і збіраць балельшчыкаў у цудоўным горадзе Смалявічы.

Сёння патрэбна, каб кожны верыў у перамогу СВАЕЙ каманды, адчуваў падтрымку сяброў, прыхільнікаў. Будзьма разам!

Тэгі: