У Варшаве адкрываецца беларукая кніжная выстава

22.10.2022 Культура

На базе Цэнтра беларускай салідарнасці ў Варшаве ствараецца сталая кніжная выстава, дзе можна будзе выбраць і замовіць кнігі ад беларускіх аўтараў і выдаўцаў.


blog-books-finance.jpg

Ужо сёння, 22 кастрычніка, адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы. Наведнікаў чакае сустрэча з беларускімі выдаўцамі, а таксама прэзентацыя кнігі Ганны Янкуты «Канстытуцыя» і выступ Васіля Дранько-Майсюка!

Калі: 22 кастрычніка, 19:00

Дзе: Цэнтр беларускай салідарнасці, Oleandrów 6 офіс 2, Варшава

Уваход свабодны!