• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.06.2022 | Грамадства Літаратура Беларуская мова Беларусы свету

Філасофскія размовы і гала-канцэрт: на выходных у Варшаве пройдзе фестываль кнігі PRADMOVA

З 4 чэрвеня ў некалькіх буйных цэнтрах беларускай эміграцыі праходзіць фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Імпрэзы ўжо адбыліся ў Тбілісі і Кракаве, на гэтых выходных на чарзе Варшава, скончыцца фестываль 26 чэрвеня ў Вільнюсе. Для варшаўскіх наведвальнікаў PRADMOVA арганізатары падрыхтавалі вельмі насычаную праграму. Гасцей фестывалю чакаюць філасофскія размовы, прэзентацыі кніг, спектаклі і чыткі п’ес, літаратурная прэмія і нават вялікі гала-канцэрт беларускіх гуртоў і музыкаў.


Варшава 1200x780.jpg

18 і 19 чэрвеня ў Беларускім Моладзевым Хабе (plac Konstytucji 6) у Варшаве пройдзе фестываль PRADMOVA. Каб усё паспець і нічога не прапусціць, наведвальнікам варшаўскіх імпрэз трэба будзе пастарацца, бо арганізатары падрыхтавалі вельмі насычаную і поўную цікавостак праграму. У ёй вы знойдзеце шмат дыскусій на актуальныя сёння тэмы з выбітнымі інтэлектуаламі з Беларусі і Польшчы, сярод якіх Святлана Алексіевіч, Уладзімір Арлоў, Таццяна Заміроўская, Адам Міхнік, Славамір Серакоўскі, Саша Філіпенка. Яшчэ адна асаблівасць праграмы ў Варшаве — вялікая колькасць перфарматыўных і тэатральных імпрэз. Вас запрашаюць на спектаклі, чыткі п’ес і перформансы. Таксама на фестывалі наведвальнікаў чакаюць прэзентацыі кніг і перакладаў, майстар-класы і літаратурная прэмія. На працягу ўсёй PRADMOVA у Варшаве будзе працаваць кніжны кірмаш, дзе можна будзе набыць кнігі беларускіх і польскіх выдавецтваў. Выдатным фестывальным дням — не менш выдатнае заканчэнне. Першы дзень варшаўскай PRADMOVA завершыць паэтычны марафон — Ноч паэзіі. Свае і чужыя творы прачытаюць Уладзімір Лобач, Марыя Мартысевіч, Таццяна Нядбай, Дзмітрый Строцаў, Анхела Эспіноса, а вядоўцам выступіць Андрэй Хадановіч. Другі фестывальны дзень скончыцца вялікім гала-канцэртам беларускіх гуртоў і музыкаў: Nizkiz, Tyapin Crew, Dzieciuki, Юры Стыльскі («Дай дарогу!»), Botanic Project, Аляксандр Памідораў, Дзяніс Тарасенка («Разбітае сэрца пацана»), Rahis. Сярод удзельнікаў і ўдзельніц PRADMOVA у Варшаве: Паліна Дабравольская, Яўгенія Давыдзенка, Павел Касцюкевіч, Марэк Радзівон, Наталля Станкевіч, Сцяпан Стурэйка, сямейны ансамбль «Бартосікі» і шмат іншых яскравых аўтараў і калектываў.

Уваход на ўсе мерапрыемствы PRADMOVA вольны. Падрабязная праграма на старонках фестывалю ў Instagram і Facebook, а таксама па спасылцы.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа Гісторыя

У Германіі 101-гадовы былы ахоўнік канцлагеру атрымаў турэмны тэрмін

Суд у нямецкім Нойрупіне вынес прысуд 101-гадоваму былому ахоўніку канцэнтрацыйнага лагеру Заксэнхаўзен. Мужчыну засудзілі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Былы дэпутат Вярхоўнага Савета, стваральнік газеты «Пагоня» Мікола Маркевіч сустракае юбілей за кратамі

21 чэрвеня Маркевіча затрымалі на працоўным месцы ў Гродне, потым прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Мы заўжды пачыналі з «жы-»... Верш ад Насты Кудасавы

Беларуская паэтка Наста Кудасава на сваёй старонцы ў Фэйсбук апублікавала кранальны верш пра мову. Як ні пераключай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У часопісе «Вясёлка» змяніўся галоўны рэдактар, які працаваў з 1978 года

У дзяржаўнага літаратурна-мастацкага выдання для малодшых школьнікаў — часопіса «Вясёлка» ўпершыню за некалькі...

Апошнія навіны

    Грамадства Замежжа Гісторыя
    У Германіі 101-гадовы былы ахоўнік канцлагеру атрымаў турэмны тэрмін
    Грамадства
    Былы дэпутат Вярхоўнага Савета, стваральнік газеты «Пагоня» Мікола Маркевіч сустракае юбілей за кратамі
    Грамадства Літаратура
    «Мы заўжды пачыналі з «жы-»... Верш ад Насты Кудасавы
    Грамадства
    У часопісе «Вясёлка» змяніўся галоўны рэдактар, які працаваў з 1978 года
    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    • Здзек з Васіля Быкава
    • «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM